Раўнапольле
Раўнапольле | |
трансьліт. Raŭnapollie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пярэжырскі |
Насельніцтва: | 301 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222850 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′18″ пн. ш. 27°49′48″ у. д. / 53.62167° пн. ш. 27.83° у. д.Каардынаты: 53°37′18″ пн. ш. 27°49′48″ у. д. / 53.62167° пн. ш. 27.83° у. д. |
± Раўнапольле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Раўнапо́льле[1] (таксама сустракаецца Раўнапо́ле, Слабада́, ж.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.
У вёсцы знаходзіцца прыпыначны пункт Раўнапольле.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку ХХ ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1897 годзе дзейнічалі школа царкоўнай граматы, пітны дом, хлебазапасны магазын. У 1904 годзе створана народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1939 годзе створаны калгас «Савецкая Беларусь», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў
- 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў
- 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў
- 2002 год — 132 двары, 304 жыхары
- 2009 год — 301 чалавек[2]
Аобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксей Крайко (1911—1943) — Герой Савецкага Саюзу[3].
- Расьціслаў Шылай — беларускі архітэктар
- Пётар Казлоў — беларускі дзяржаўны дзеяч
- Захар Бірала — беларускі паэт, сатырык
- Георгі Меркуль — спэцыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводзтва. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974), дацэнт (1988)
- Пятрусь Капчык — кіраўнік суполкі беларускай культуры «Зорка Венэра», прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны[4][5]
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
- Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 443. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ https://www.sb.by/articles/dzyakuy-druzha.html
- ^ https://web.archive.org/web/20220625005818/https://zbsb.org/news/abroad/8977/