Перайсьці да зьместу

Караваева (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Караваева
трансьліт. Karavajeva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пярэжырскі
Насельніцтва: 167 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222844
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′17″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.63806° пн. ш. 27.86° у. д. / 53.63806; 27.86Каардынаты: 53°38′17″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.63806° пн. ш. 27.86° у. д. / 53.63806; 27.86
Караваева на мапе Беларусі ±
Караваева
Караваева
Караваева
Караваева
Караваева
Караваева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карава́ева[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.

Знаходзіцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск-Асіповічы, на рацэ Сьвіслач.

Краявід на паўночна-заходнюю частку вёскі

У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].

На пачатку ХХ ст. вёска ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, належала Ашторпам.

У 1897 г. працавала часоўня, хлебазапасны магазын, школа царкоўнай граматы, пітны дом.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1930 г. створаны калгас "Новы шлях", працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.

  • 1816 год — 90 двароў, каля 420 жыхароў
  • 1897 год — 124 двары, 924 жыхары
  • На пачатку XX ст. - 142 двары, 1065 жыхароў
  • 1917 год — 152 двары, 1013 жыхароў
  • 2002 год — 101 двор, 197 жыхароў
  • 2009 год — 167 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 141
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі