Перайсьці да зьместу

Забалацьце (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забалацьце
трансьліт. Zabalaccie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пярэжырскі
Насельніцтва: 87 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222843
СААТА: 6244848041
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′15″ пн. ш. 27°43′41″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 27.72806° у. д. / 53.6875; 27.72806Каардынаты: 53°41′15″ пн. ш. 27°43′41″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 27.72806° у. д. / 53.6875; 27.72806
Забалацьце на мапе Беларусі ±
Забалацьце
Забалацьце
Забалацьце
Забалацьце
Забалацьце
Забалацьце
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

За́балацьце[1] (таксама сустракаецца Забало́цьце, Лу́цішчы, мн.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.

Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.

У канцы XVIII стагодзьдзя Забалацьце ўяўляла сабою сяло. У 1858 годзе вёска знаходзілася ў валоданьні Іскрыцкага. Школа граматы была адкрыта тут у 1884 годзе.

На пачатку ХХ ст. сяло ў Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, уласнасьць Ашторпаў.

Паводле перапісу 1897 году, вёска Забалацьце мела другую назву Луцішча, і на мясцовых могілках была капліца. У 1912 у вёсцы адкрыта народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1925 г. пабудаваны цагельны завод. На 1933 годзе быў калгас "Чырвоны транспартнік".

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1816 год — 19 гаспадарак
  • 1858 год — 157 жыхароў
  • 1870 год — 170 жыхароў
  • 1897 год — 378 чал., 56 двароў
  • пачатак XX ст.— 61 двор, 469 жыхароў
  • 1917 год — 442 чалавек, 78 двоў (вёска); 6 чалавек (чыгуначная станцыя)
  • 1960 год — 289 чалавек
  • 2002 год — 38 двароў, 60 жыхароў
  • 2009 год — 87 чалавек[2]
  • 2012 год — 70 чалавек, 34 двары
  • Іван Крук — беларускі навуковец ў галіне таваразнаўства.
  • Міхаіл Рудовіч (1900—1920) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў бальшавіцкага партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёну падчас знаходжаньня там польскага войска
  • Міхаіл Каўнацкі — ваяр-інтэрнацыяналіст

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
  • Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі