Захар Бірала
Захар Бірала | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 (15) лютага 1906 |
Памёр | 14 верасьня 1993 (87 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, сатырык |
Узнагароды |
Заха́р Я́каўлевіч Бірала (псэўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 15 лютага 1906, в. Раўнапольле, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 14 верасьня 1993, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт, сатырык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 15 лютага 1906 году ў в. Раўнапольле Ігуменскага павету Менскай губэрні (цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць). Пасьля сканчэньня пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—1928 гадох працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы.
У 1931 годзе скончыў рабфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1934 — МВПТ. У 1934—1936 гадох выкладаў беларускую і расейскую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14 лістапада 1936 году. У 1937 годзе прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Горкаўскай вобласьці на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940 годзе. У 1940—1941 гадох настаўнічаў у в. Сеніца Менскага раёну, выкладаў беларускую мову і літаратуру.
Падчас нямецка-савецкай вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёну Менскай вобласьці. У 1944—1945 гадох — у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945—1973 гадох — выкладчык беларускай і расейскай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікуму. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаратурнага аб’яднаньня пры раённай газэце «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958 годзе. Толькі пасьля рэабілітацыі ў Бірылы зьявілася магчымасьць ізноў публікаваць свае кнігі. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1980 году.
Памёр 14 верасьня 1993 году ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы надрукаваныя ў 1926 годзе ў газэце «Беларуская вёска». У хуткім часе творы Біралы пачалі зьяўляцца на старонках газэтаў «Чырвоная зьмена», «Савецкая Беларусь», часопісу «Малады араты».
Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Сьмех і радасьць вёскі» (1929), «Цьвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніку лірыкі, сатыры і гумару «Ружы і крапіва» (1986).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Айчыннай вайны І ступені.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У лютым 2016 году ў пасёлку Мар’іна на доме, у якім з 1984 году па 1993 год жыў пісьменьнік, зьявілася мэмарыяльная дошка Захару Біралу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 14 верасьня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Пухавіцкім раёне
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Беларускія паэты і паэткі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР