Саму Кастыльеха
| Саму Кастыльеха | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 студзеня 1995[1][2][3] (31 год) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Джахор Дарул Такзім[d] | |
| Нумар | 70 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2014 | Атлетыка Малягеньнё[d] | 75 (22) |
| 2014—2015 | Крус Асуль | 34 (1) |
| 2015—2018 | Вільярэал | 91 (9) |
| 2018—2022 | Мілян | 86 (7) |
| 2022—2024 | Валенсія | 25 (4) |
| 2023—2024 | → Сасуолё | 17 (0) |
| 2025— | Джахор Дарул Такзім[d] | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2015 | Гішпанія (да 21)[d] | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Самуэль Кастыльеха Асуага (па-гішпанску: Samuel Castillejo Azuaga; нар. 18 студзеня 1995 году) — гішпанскі футбаліст, ўінгер малазійскага клюбу «Джахор Дарул Такзім». Нарадзіўся ў Барсэлёне, дзе працаваў нейкі час ягоны бацька, але сям’я хутка пераехала ў Андалюзію. Кастыльеха выхоўваўся ў «Малязе», дзе дэбютаваў, але хутка разам з аднаклюбнікам Саму Гарсіяй перайшоў у склад «Вільярэалу»[4]. Улетку 2018 году паводле пагадненьня далучыўся да «Міляну», у той час як у адваротным кірунку выправіўся Карляс Бака[5]. У 2021 годзе італьянцы мелі жаданьне прадаць гульца, але з пакупнікамі яны ня здолелі дамовіцца. У выніку Кастыльеха правёў сэзон 2021—2022 гадоў у «Міляне», які стаў чэмпіёнам, але на пляцоўцы амаль не зьяўляўся. У заяўку ў Лігу чэмпіёнаў ён нават не патрапіў. 12 ліпеня 2022 году вярнуўся ў Гішпанію, склаўшы трохгадовую ўгоду з «Валенсіяй»[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Samu Castillejo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Samu Castillejo // FBref (анг.)
- ↑ Samuel Castillejo // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «El Villarreal CF ficha a los 'Samus'». Villarreal CF.
- ↑ «Official announcement: Samuel Castillejo & Diego Laxalt». A.C. Milan.
- ↑ «Official statement | Samu Castillejo». Valencia CF.