Альжбета Пузына (Агінская)
Альжбета Пузына з Агінскіх | |
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1700 |
Памерла | 1767 |
Род | Агінскія |
Бацькі | Рыгор Антоні Агінскі Тэафілія з Чартарыйскіх |
Муж | Антоні Міхал Пузына |
Дзеці | 3 дачкі |
Альжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве Агінская; 1700—1767, Лучай) — грамадзкая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пахожаньне і радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўніца старэйшай княскай лініі роду Агінскіх гербу ўласнага, дачка Рыгора Антонія, гетмана польнага літоўскага, і Тэафіліі з Чартарыйскіх.
Пабралася шлюбам з Антоніем Пузынай, сынам Андрэя, кашталяна менскага, і Эўфрасіньні з Храстоўскіх. Мела зь ім 3 дачкі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіраньні для вызначэньня геаграфічнага становішча.
Заснавала астранамічную абсэрваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 року на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 року ўклала сродкі, адсоткі зь якіх у памеры 6000 злотых шторок пералічваліся на патрэбы Віленскай акадэміі. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводзтве. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прыладаў у Ангельшчыне[1].
У 1766 року заснавала пры касьцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два пляцы для будовы дома і новага касьцёла ў гонар Сьв. Тадэвуша Апостала.
Генэрал ордэна езуітаў В. Рычы ў гонар шчодрай фундатаркі ўвёў адмысловыя малітвы ва ўсім ордэне.
Існуе шэраг партрэтаў Альжбеты Пузыны: адзін зь іх захоўваўся ў Лучайскім касьцёле, але да нашага часу яго перавезьлі ў Віцебскі мастацкі музэй (1992). Яшчэ два партрэты вядомай мэцэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсэрваторыі: у маладым і сталым веку (абодва цяпер у Летувіскім мастацкім музэі); а над галоўным уваходам зьмяшчаўся барэльеф зь ейным партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюраў музэю старажытнасьцяў у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасьць езуіцкага калегіюму.
Знакаміты паэт Адам Міцкевіч ўвасобіў А. Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твору — пан Падкаморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучаньня ў Віленскай езуіцкай акадэміі:
|
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
І. Эгельфэльдэр, XVIII стагодзьдзе
-
І. Эгельфэльдэр, каля 1751
-
Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе
-
Невядомы мастак, XVIII—XIX стагодзьдзі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Павел Чудук. Паставы на мяжы вякоў(недаступная спасылка) // «Туризм и Отдых» №41, 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альжбета Пузына (Агінская) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эльжбэта Агінская-Пузына. Westki.info. Праверана 10 сакавіка 2011 г.
- Эльжбета Пузыніна (Агінская). Сайт Паставаў. Праверана 10 сакавіка 2011 г.