Рачэнь
| Рачэнь, трансьліт. Račeń | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Любанскі |
| Сельсавет | Рачэнскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°44′46″ пн. ш. 27°50′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 729 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1794 |
| Нумарны знак | 5 |
| Рачэнь на мапе Беларусі ± Рачэнь | |
Рачэ́нь[1] — вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Рачэнскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Знаходзіцца за 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Менску, на аўтадарозе Любань—Старобін[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з 1566 году як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 году ўласнасьць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў[2].
З 1795 году вёска Рэчын у Забалоцкай воласьці Бабруйскага павету, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасьць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасьць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 году, 114 двароў, хлебазапасны магазын, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народная вучэльня (з 1911)[2].
З 20.08.1924 году цэнтар сельсавету Любанскага раёну Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў)[2].
У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузьню[2].
У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 году вёска акупаваная нямецка-фашыскімі захопнікамі. З лістапада 1941 году ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.[2]
У 1960 годзе вёска, цэнтар калгасу Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугодзьдзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, вэтэрынарны ўчастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 крамы, аддзяленьне сувязі[2].
З 2008 году — аграгарадок[2].
У 2009 годзе — цэнтар СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, комплексны прыёмны пункт, адзьдзяленьне сувязі і «Беларусбанку», сталовая, 4 крамы[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1566 год — 46 валок[2]
- 1795 год — 192 чалавекі[2]
- 1816 год — 96 душ[2]
- 1834 год — 49 рэвіскіх душ[2]
- 1844 год — 180 рэвіскіх душ[2]
- 1846 год — 44 двары, 123 чалавекі[2]
- 1870 год — 52 двары[2]
- 1897 год — 114 двароў, 889 чалавек[2]
- 1908 год — 176 двароў, 1141 чалавек[2]
- 1924 год — 213 двароў, 1145 чалавек[2]
- 1960 год — 789 чалавек[2]
- 1997 год — 300 гаспадарак, 861 чалавек[2]
- 2001 год — 780 жыхароў, 289 двароў[3].
- 2009 год — 729 чалавек[4]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леанід Кукраш (1938—2023) — беларускі навуковец у галіне расьлінаводзтва і сэлекцыі[2]
- Сямён Шапіра (нар. 1961) — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту (з 2010)[2]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каля вёскі знаходзяцца археалягічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, якія сьведчаць пра засяленьне гэтай тэрыторыі ў далёкім мінулым[2]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 613В000289 - Помнік савецкім воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн.3 / рэд-кал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 624 с : іл. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- ↑ {{{аўтар}}} 2001.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі