Пэтар Ірачэк
Пэтар Ірачэк | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1986 (33 гады) Тухаржыцэ, Чэхаславаччына | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фастаў Зьлін | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2011 2012 2012—2015 2015—2017 2016—2017 2017— |
Банік Вікторыя Пльзень Вольфсбург Гамбург Спарта Прага → Баўміт Ябланец (арэнда) Фастаў Зьлін |
40 (2) 100 (11) 13 (2) 41 (2) 29 (2) 18 (1) 2 (0) |
Зборныя | ||
2011—2014 | Чэхія | 28 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пэтар Ірачэк (па-чэску: Petr Jiráček; нарадзіўся 2 сакавіка 1986 году, Тухаржыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Фастаў Зьлін» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Зьмест
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кар’ера Пэтра пачалася ў моладзевай камандзе клюбу «Сокал» зь ягонага роднага гораду. Затым Ірачэк стаў гульцом «Баніку» з Сакалова. Двойчы клюб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» й у «Славію». За моладзевы склад «Баніку» Пэтар выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў гульцом «Вікторыі» з Пльзені, у ейным складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Вольфсбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пачатку 2012 году гульца набыў нямецкі «Вольфсбург»[1], у складзе «ваўкоў» Ірачэк дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18 туру супраць «Кёльну». Пэтар выйшаў у стартавым складзе й на 80-й хвіліне саступіў месца Жозуэ. 10 лютага Ірачэк упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбургу».
«Гамбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Улетку 2012 году перабраўся ў іншы нямецкі клюб «Гамбург».
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Чэхіі Пэтар дэбютаваў 3 верасьня 2011 году ў адборачным матчы на чэмпіянат Эўропы супраць зборнай Шатляндыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вікторыя
- Чэмпіён Чэхіі: 2011
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Чешский полузащитник Йирачек согласовал контракт с «Вольфсбургом». championat.com
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэтар Ірачэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце championat.com
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка на сайце National Football Teams