Арцём Канцавы
| Арцём Канцавы | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 траўня 1983[1][2][3][…] (42 гады) | |
| Рост | 177 см[4] | |
| Вага | 77 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2000 | РВАР[d] | 32 (8) |
| 2001—2002 | БАТЭ | 46 (15) |
| 2003—2004 | Спартак Масква | 11 (2) |
| 2004 | → Чарнаморац Новарасейск | 21 (4) |
| 2005—2008 | Партызан Менск | 88 (42) |
| 2009—2010 | Спартак Нальчык | 18 (2) |
| 2010 | → БАТЭ | 11 (2) |
| 2011—2013 | БАТЭ | 63 (13) |
| 2014—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 39 (3) |
| 2015—2019 | Нёман Горадня | 71 (5) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2002—2005 | Беларусь (да 21) | 34 (7) |
| 2006—2008 | Беларусь | 10 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2024—2025 | БАТЭ-2[d] | |
| 2025— | БАТЭ | |
Арцём Канцавы (нар. 20 траўня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[5]. Галоўны трэнэр барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гомельскага футболу. У маладым веку апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазьней гуляў у Расеі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных гульцоў менскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыку. Сэзон 2010 году правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасьля чаго быў выкуплены барысаўскім клюбам. У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе пачаў зьяўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было павязана са зьменай тактычнай схемы барысаўчанаў, якія пачалі гуляць бяз вылучаных флянгавых паўабаронцаў, а на гастрыні атакі Канцавы ня здолеў скласьці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.
У выніку па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У жодзінскім клюбе стаў гульцом асноўнага складу, дзе спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым пачаў выступаць на пазыцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У пачатку сэзону 2015 году не гуляў праз траўму, а пазьней вярнуўся і трывала зьяўляўся на полі, але карыснымі дзеяньнямі (галамі або галявымі перадачамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[8].
Неўзабаве пасьля разьвітаньня з жодзінскім клюбам апынуўся ў стане гарадзенскага «Нёмана», зь якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[9]. У складзе «Нёмана» быў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[10]. У сэзоне 2016 году заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу, толькі канец сэзону прапусьціў праз траўму. У лютым 2017 году падпісаў новае пагадненьне зь «Нёманам»[11]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, часьцей толькі выходзячы на замену. У канцы сэзону пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці правага абаронцы. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[12], а ў студзені 2019 году падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[13]. У сэзонах 2018—2019 гадоў зрэдку зьяўляўся на полі і шмат прапускаў праз траўмы. У сьнежні 2019 году пакінуў «Нёман»[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 гады выступаў за нацыянальную зборную.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 2020 году трэнаваўся зь менскім НФК, аднак у лютым пастанавіў сабе завяршыць кар’еры[15]. У сакавіку 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дублю барысаўскага БАТЭ[16], дзе працаваў цягам двух гадоў. У студзені 2022 году перайшоў на працу зь юнацкай камандай клюбу[17]. У студзені 2023 году зноў стаў трэнэрам у дублі БАТЭ[18].
У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[19]. У студзені 2024 году быў прызначаны памочнікам Ігара Крывушэнкі ў асноўнай камандзе барысаўчанаў[20]. У ліпені 2025 году быў прызначаны галоўным трэнэрам барысаўскага БАТЭ[21]. У ягоны штаб увайшлі Ўладзімер Нявінскі, Дзьмітры Ліхтаровіч, Ігар Ражкоў, Барыс Панкратаў і лёгкаатлетка Аліна Талай, якой даверылі адказваць за фізычную падрыхтоўку футбалістаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі ў складзе:
- Кубак Расеі:
- Спартак Масква — 2003
- Кубак Беларусі:
- Супэркубак Беларусі:
- БАТЭ — 2010
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату — 2006, 2008
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
| Нёман | 12 | 3 | ||
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 23 | 2 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Artem Kontsevoy // FBref (анг.)
- ↑ ARTEM KONTSEVOY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-19/
- ↑ Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман (рас.)
- ↑ Артем Концевой подписал контракт с "Торпедо"-БелАЗ (рас.)
- ↑ Артем Концевой продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым (рас.)
- ↑ Артем Концевой стал игроком "Немана" (рас.)
- ↑ Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с "Неманом" (рас.)
- ↑ Артем Концевой продлил контракт с "Неманом" (рас.)
- ↑ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом" (рас.)
- ↑ Артем Концевой остается в Гродно (рас.)
- ↑ "Неман" объявил о расставании с Концевым (рас.)
- ↑ Артем Концевой в 36 лет завершил карьеру (рас.)
- ↑ Артем Концевой будет набираться тренерского опыта в дубле БАТЭ (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ (рас.)
- ↑ Артем Концевой вернулся в тренерский штаб дубля БАТЭ (рас.)
- ↑ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
- ↑ Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (рас.)
- ↑ Артем Концевой — главный тренер БАТЭ. ФК БАТЭ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
БАТЭ — цяперашні склад |
|---|
|
3 Рахманаў · 5 Восіпаў · 6 Мусаханян · 7 Сьвірэпа · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 21 Кісялёў · 22 Яцкевіч · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 29 Шарль · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 47 Сахончык · 66 Агееў · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Канцавы |
- Нарадзіліся 20 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Спартак» Масква
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Новарасейск
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Спартак» Нальчык
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты