Перайсьці да зьместу

Жыліна (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыліна
Поўная назва MŠK Žilina a.s.
Заснаваны 20 чэрвеня 1908
Горад Жыліна, Славаччына
Стадыён Пад Дубнам
Умяшчальнасьць: 11 200
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025—2026 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Жыліна» (па-славацку: Žilina) — славацкі футбольны клюб з гораду Жыліны. Заснаваны ў 1908 годзе. Сяміразовы чэмпіён Славаччыны, двухразовы ўладальнік Кубка Славаччыны (2012, 2026).

Клюб быў заснаваны ў канцы 1908 году і спачатку меў вугорскую назву. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 20 чэрвеня 1909 году. Да Другой сусьветнай вайны клюб некалькі разоў здабыў перамогу ў чэмпіянаце Славаччыны.

Матч «Жыліны» супраць браціслаўскага «Словану» ў траўні 2009 году.

У часы існаваньня Чэхаславаччыны па вайне «Жыліна» большую частку гісторыі спаборнічала ў найвышэйшым дывізіёне, аднак вялікіх посьпехаў у камандзе не было. Самым пасьпяховым заставаўся сэзон 1946—1947 гадоў, калі жылінскі клюб спыніўся на 4-м месцы. Таксама ўдалым быў 1961 год, калі «Жыліна» дакрочыла да фіналу Кубка Чэхаславаччыны, дзе саступіла праскай «Дукле». Не зважаючы на паразу, каманда, якая ў той час мела назву «Дынама», упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў Эўропу, дзе пазмагаўся за Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА. Перамогі над «Алімпіякосам» зь лікам 3:2 і 1:0 вывелі іх у чвэрцьфінал, аднак славацкая каманда ў канчатковым рахунку была выбітая пераможцам мінулага сэзону «Фіярэнтынай». Пры гэтым, «Жыліна» спачатку атрымала шматспадзеўную перамогу зь лікам 3:2 у хатнім матчы, але ў Італіі саступіла зь лікам 2:0. Паміж 1972 і 1974 гадамі клюб спыняўся на 5-м радку чэхаславацкай лігі цягам трох гадоў запар, пасьля чаго страціў месца ў першым дывізіёне.

Пасьля разьдзелу Чэхаславаччыны, клюб пачаў спаборнічаць у славацкім чэмпіянаце. Увосень 2000 году ў якасьці новага трэнэра ў клюб прыйшоў былы чэхаславацкі абаронца Ладзіслаў Юркемік. Па ягоным сыходзе ў сярэдзіне сэзону 2001—2002 гадоў клюб прызначыў чэскага трэнэра Леаша Калваду. За часам сваёй кароткай працы ў клюбе ён прывёў іх да перамогі ў айчыннаым першынстве. У сэзоне 2002—2003 гадоў, ужо ачоленыя Міланам Лешыцкім, клюб здолеў утрымаць тытул.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Якуб Баджгань Edit this on Wikidata 2005
2 Сьцяг Славаччыны Аб Марэк Окал Edit this on Wikidata 2008
6 Сьцяг Камэруну ПА Ксаўе Аданг Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Славаччыны Нап Францішак Коша Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Славаччыны Нап Патрык Балэя 2007
10 Сьцяг Румыніі ПА Андрэй Флора Edit this on Wikidata 2005
11 Сьцяг Польшчы ПА Фабіян Бздыль Edit this on Wikidata 2007
14 Сьцяг Славаччыны Аб Міхал Свобада 2005
16 Сьцяг Славаччыны Нап Патрык Ілька Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Славаччыны Аб Ян Мінарык Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Славаччыны Аб Крыстыян Бары Edit this on Wikidata 2001
21 Сьцяг Славаччыны Аб Тыматэй Граніца Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Славаччыны Нап Міхал Фашка Edit this on Wikidata 1994
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Славаччыны Нап Самуэл Дзятка Edit this on Wikidata 2001
25 Сьцяг Швэцыі Аб Юган Альбін 2003
26 Сьцяг Славаччыны Бр Тамаш Тарчы 2007
28 Сьцяг Грузіі Аб Аляксандар Нарыманідзэ Edit this on Wikidata 2005
31 Сьцяг Славаччыны Бр Давід Шыпаш Edit this on Wikidata 1998
39 Сьцяг Чэхіі Нап Лукаш Юліш Edit this on Wikidata 1994
66 Сьцяг Славаччыны ПА Міраслаў Кацар Edit this on Wikidata (капітан) 1996
77 Сьцяг Славаччыны ПА Робэрт Пэтрушка 2006
90 Сьцяг Гішпаніі Нап Даніель Амэт 1999
95 Сьцяг Харватыі Нап Марка Рогініч Edit this on Wikidata 1995
— Сьцяг Чэхіі Аб Філіп Каша Edit this on Wikidata 1994
— Сьцяг Швэцыі Нап Кевін Білялавіч Edit this on Wikidata (ар. Абэрдын) 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]