Тэпліцы (футбольны клюб)
| Тэпліцы | |||||
| Поўная назва | FK Teplice | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1945 | ||||
| Горад | Тэпліцы, Чэхія | ||||
| Стадыён | На Стынадлех Умяшчальнасьць: 18 221 | ||||
| Кіраўнік | AGC Flat Glass Czech[d] | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
| · 2024—2025 | 11 месца | ||||
| |||||
fkteplice.cz (чэс.) (анг.) (ням.) | |||||
«Тэпліцы» (па-чэску: Teplice) — чэскі футбольны клюб з гораду Тэпліцы. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (2003, 2009).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1945 годзе. Ужо праз тры гады пасьля гэтага каманда дасягнула першага дывізіёну чэхаславацкага футболу. Клюб спарадычна выступаў у эліце ці ў другім дывізіне. У 1996 годзе «Тэпліцы» пасьля доўгай адсутнасьці вярнуўся ў першы дывізіён. У 2003 і 2009 гадах каманда здабывала Кубак Чэхіі. Дзякуючы такім выступам чэскі клюб згуляў у Кубку УЭФА, дзе ў сэзоне 2003—2004 годзе «Тэпліцы» перагуляла нямецкі «Кайзэрсьляўтэрн» і нідэрляндзкі «Фэеноорд». Клюб быў выбіты толькі ў трэцім раўндзе шатляндзкім «Сэлтыкам».
У сэзоне 1998—1999 гадоў каманда дамаглася найбуйнейшага посьпеха ў гісторыі, фінішаваўшы на другім месцы ў айчынным першынстве. Гэта дазволіла «Тэпліцах» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, але ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе яны двойчы зьведалі паразу дортмундзкай «Барусіі» зь лікам 0:1.
У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб заняў трэці радок і кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА. У другім кваліфікацыйным раўндзе яны сустрэліся зь менскім МТЗ-РІПА. Першы матч у беларускай сталіцы завяршыўся зь лікам 1:1. Матч у адказ пачаўся так, як чакалі чэхі, то бок на 55-й хвіліне Эміл Рылке адкрыў лік (1:0), але на 70-й хвіліне Гамлет Мхітаран нечакана ўраўнаў лік (1:1). Аднак, «Тэпліцы» здолелі забіць неабходны гол на 92-й хвіліне. Аўтарам пераможнага году стаў Іржы Машак. У першым асноўным раўндзе супернікам каманды стаў гішпанскі «Эспанёл», які выбіў чэхаў з першага раўнду эўракубка.
У сэзоне 2005—2006 гадоў тэпліцкая каманда заняла толькі чацьверты радок і, такім чынам, прабілася ў Кубак Інтэртота. У тым сэзоне яны ўсталявалі бясслаўны рэкорд, стаўшы камандай чэскай лігі з найвялікшай колькасьцю нічыіх, то бок 16 нічыіх у 30 гульнях у тым сэзоне.