Перайсьці да зьместу

Партызан-2002 Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Партызан-МТЗ Менск»)
Партызан-2002 Менск
Поўная назва Футбольны клюб Партызан-2002 Менск
Заснаваны 2001
Горад Менск, Беларусь
Чэмпіянат Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
 · 2014 Другая ліга, 22 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Партызан-2002» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008).

Клюб заснаваны ў 2001 годзе[1]. Да студзеня 2010 году быў вядомы пад назвай МТЗ-РІПА[2]. У сьнежні 2011 году перамог у стыкавых гульнях «Віцебск» і атрымаў права гуляць у вышэйшай лізе ў сэзоне 2012 году[3], але ў студзені 2012 году праз адсутнасьць фінансаваньня клюб адмовіўся ад удзелу ў вышэйшай лізе[4]. Сэзон 2012 году каманда правяла ў чэмпіянаце Менску, дзе заняла 5 месца. Сэзон 2013 году каманда распачала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі пад назвай «Партызан»-МТЗ[5]. З 2014 году мае назву «Партызан-2002»[6]. Пасьля 14 гульняў чэмпіянату Беларусі 2014 году клюб адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў другой лізе празь фінансавыя цяжкасьці, у астатніх 8 матчах клюбу былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].

Хатнім стадыёнам «Партызану» падчас выступленьняў у вышэйшай лізе зьяўляўся стадыён «Трактар». «Трактар» — стадыён у Менску, раней вядомы як стадыён ДСО «Чырвоны сьцяг». Другі па зьмяшчальнасьці стадыён у Менску пасьля стадыёну «Дынама» — 17 600 чалавек. Пабудаваны ў 50-я гады ХХ стагодзьдзя. У 1976 годзе Абласны савет «Чырвоны Сьцяг» перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга ярусу з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбун, устаноўкай электраасьвятленьня і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай.

У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году. Стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўстаноўлены плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбун зьявіліся жалезабэтонныя, падтрыбунным памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.

З 2012 каманда праводзіць матчы на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі».

Фанаты клюбу — першая на тэрыторыі краін СНД арганізаваная фанацкая групоўка, якая адкрыта заявіла аб непрыманьні любых формаў дыскрымінацыі, расізму, нацызму і ўльтраправых ідэяў. У траўні 2014 году фанаты «Партызану» сарвалі мерапрыемства расейскіх нацыяналістаў у Менску[8].

  • 2002—2009: МТЗ-РІПА
  • 2010—2012: «Партызан»
  • 2013: «Партызан-МТЗ»
  • з 2014: «Партызан-2002»

Чэмпіянат Беларусі (2002—2014)

Кубак Беларусі (2002—2014)

Эўракубкі

Статыстыка выступленьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002 Другая (Д3) 1 24 22 2 0 102–21 68 1/16 фінала Выхад у першую лігу
2003 Першая (Д2) 2 311 22 4 5 64–17 70 1/8 фінала Выхад у вышэйшую лігу
2004 Вышэйшая (Д1) 14 312 7 9 15 36–57 30 Пераможца
2005 Вышэйшая (Д1) 3 26 16 1 9 43–30 49 1/8 фіналу
2006 Вышэйшая (Д1) 4 26 16 3 7 54–24 51 Чвэрцьфінал
2007 Вышэйшая (Д1) 5 26 11 9 6 32–25 42 Пераможца
2008 Вышэйшая (Д1) 3 30 17 6 7 65–37 57 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 11 26 8 6 12 34–38 30 Чвэрцьфінал
2010 Вышэйшая (Д1) 12 33 5 8 20 24–70 23 Чвэрцьфінал Вылет у першую лігу
2011 Першая (Д2) 2 30 20 5 5 59–26 65 1/8 фіналу
Пераходныя матчы3 2 1 0 1 3–2 3 Выхад у вышэйшую лігу
2012 Чэмпіянат Менску (Д4) 5 14 6 4 4 17–17 22
2013 Другая (Д3) 11 24 5 7 12 26–46 22 1/32 фіналу
2014 Другая (Д3) 22 22 5 3 14 21–44 18[a] 1/16 фіналу
  • 1 З улікам дадатковай гульні за 1 месца (паражэньне 1–2) супраць віцебскага «Лякаматыву».
  • 2 З улікам дадатковай гульні за 14 месца (перамога 4–1) супраць віцебскага «Лякаматыву».
  • 3 Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць ФК «Віцебск», перадапошняй каманды вышэйшай лігі 2011 году.

Міжнародныя кубкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2005—2006 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Вугоршчыны Фэрэнцвараш Будапэшт 1-2 2-0
2 к/р Сьцяг Чэхіі Тэпліцы 1-1 1-2
2006 Кубак УЭФА Інтэртота 1 раўнд Сьцяг Казахстану Шахтар Караганда 1-3 5-1
2 раўнд Сьцяг Расеі Масква 0-1 0-2
2008—2009 Кубак УЭФА 1КР Сьцяг Славаччыны Жыліна 2-2 0-1
2009—2010 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Чарнагорыі Сут’еска Нікшыч 2-1 (д.ч.) 1-1
2 к/р Сьцяг Украіны Мэталюрг Данецк 1-2 0-3
  1. ^ Каманда зьнялася з чэмпіянату пасьля 14 тураў, ва ўсіх астатніх гульнях клюбу былі залічаныя паразы зь лікам 0:3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]