Дэніс Ман
| Дэніс Ман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 жніўня 1998[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | ўінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ПСВ Эйндговэн | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2016 | УТА Арад[d] | 34 (15) |
| 2016—2021 | ФКСБ | 114 (41) |
| 2021—2025 | Парма | 133 (26) |
| 2025— | ПСВ Эйндговэн | 8 (2) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Румынія (да 19)[d] | 4 (1) |
| 2017—2020 | Румынія (да 21)[d] | 20 (6) |
| 2018— | Румынія | 43 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дэ́ніс Ман (па-румынску: Dennis Man; нар. 26 жніўня 1998 году) — румынскі футбаліст, ўінгер нідэрляндзкага клюбу ПСВ і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэн пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў складзе роднага клюбу УТА ў 2015 годзе. У наступны год гулец далучыўся да сталічнай «Сьцяўы», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў трапіў у сымбалічную зборную. У 2020 годзе дапамог дружыне здабыць Кубак Румыніі, забіўшы ў фінальным матчы супраць «Сэпсі» адзіны гол сустрэчы. Пазьней у кваліфікацыі Лігі Эўропы аформіў хет-трык у матчы супраць сэрбскай «Бачка-Топалы». У хуткім часе пасьля таго, як быў уганараваны званьнем найлепшага футбаліста году ў Румыніі 2020 году, Ман прыяднаўся да італьянскай «Пармы». Італьянцы мусілі выкласьці за гэты трансфэр 11 мільёнаў эўра, што зрабіла яго найдаражэйшым гульцом, калі-небудзь падпісаным з румынскага чэмпіянату. Дэбютаваў у складзе «Пармы» 31 студзеня 2021 году, зьявіўшыся на полі на 80-й хвіліне матчу Сэрыі А супраць «Напалі», які скончыўся на карысьць нэапальцаў[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі 27 сакавіка 2018 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі. Гулец выйшаў на гульнявую пляцоўку на 87-й хвіліне сустрэчы, замяніўшы Нікалаэ Станчу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьцяўа:
- Уладальнік Кубка Румыніі: 2020
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Dennis Man a semnat cu Steaua un contract pe un an, cu prelungire automată. Ce a declarat fotbalistul de 18 ani la Dolce, inclusiv despre națională și VIDEO cu reușitele sale — 2016.
- ↑ Dennis Man // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Denis Man, debut la Parma in Serie A. Cum a evoluat fotbalistul roman». Ziare.ro.