Парасятнікі
| Парасятнікі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Маісееўшчынскі |
| Першыя згадкі | пачатак XIX стагодзьдзя |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 210 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°32′03,80″ пн. ш. 28°39′06,40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 13 чал. (2010) |
| колькасьць двароў | 10 (2008)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 202135[2] |
| Нумарны знак | 5 |
| Парасятнікі на мапе Беларусі ± Парасятнікі | |
Парася́тнікі (з 1964 году — Мая́чная, з 2003 году — Мая́чнае[3]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы захад ад Маісееўшчыны. Парасятнікі ўваходзяць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.
У 1816 годзе вёска згаданая пад назвай Парасятнікі, уласнасьць князя М. Радзівіла. Сярод жыхароў было 14 мужчын. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі ў 1897 годзе адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету, налічвала 23 дамы. У 1917 годзе налічвала 20 дамоў. Ад лютага да лістапада 1918 году была акупаваная войскамі Нямеччыны. 1 студзеня 1919 году ўлучаная ў склад БССР, у лютым увайшла ў склад Літ.-Бел. ССР. Ад 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году адносілася да Гомельскай губэрні РСФСР, потым перададзеная ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўлучаная ў склад Баранскага сельсавета Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 жніўня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году адносілася да Менскай акругі, ад 8 ліпеня 1931 году ў Барысаўскім раёне, ад 12 лютага 1935 году зноў у Халопеніцкім раёне, 20 лютага 1938 году ўлучаная ў склад Менскай вобласьці, ад 26 жніўня 1959 году ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. У 1926 годзе паводле перапісу мела 24 гаспадаркі. У 1930 годзе ўтвораны калгас «Новае жыцьцё». У 1940 годзе налічвалася 23 гаспадаркі. Пад час Другой Сусьветнай вайны ад пачатку ліпеня 1941 году да 20 чэрвеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1943 году вёска цалкам спаленая немцамі, загінулі 12 жыхароў. Пасьля вайны адбудаваная. Складаецца зь дзьвюх паралельных вуліц, накіраваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пасярэдзіне разьмешчаная сажалка. Да адной з вуліц папярочна далучаная кароткая вуліца. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу шчыльна стаяць з аднаго боку вуліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Колькасьць жыхароў | Заўвага |
|---|---|---|
| 2010 | 13 | |
| 2008 | 18[1] | |
| 1999 | 25 | |
| 1988 | 43[1] | |
| 1960 | 85[1] | |
| 1940 | 69[1] | |
| 1926 | 150[1] | (перапіс) |
| 1917 | 132[1] | |
| 1897 | 151[1] | перапіс |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 8 Маячнае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 155.
- ↑ Справочник адресов. Белпошта. Праверана 23 лютага 2020.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76