Маісееўшчына
Выгляд
Маісееўшчына | |
трансьліт. Maisiejeŭščyna | |
Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Маісееўшчынскі |
Вышыня: | 195 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 394 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222151 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′51.8″ пн. ш. 28°41′58.3″ у. д. / 54.564389° пн. ш. 28.699528° у. д.Каардынаты: 54°33′51.8″ пн. ш. 28°41′58.3″ у. д. / 54.564389° пн. ш. 28.699528° у. д. |
± Маісееўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Маісе́еўшчына[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы з Чашніцкім раёнам, за 40 км на паўночны ўсход ад Барысава. Маісееўшчына ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Маісееўшчынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1567 годзе сяло, шляхецкая ўласнасьць, у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рэчы Паспалітай. Ад 1795 г. у складзе Барысаўскага павету Менскай губэрні[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1800 год — 129 жыхароў, 28 двароў
- 1897 год — 482 жыхароў, 75 двароў
- 1917 год — 583 жыхары, 94 двары
- 1926 год — 309 жыхароў, 57 двароў
- 1960 год — 452 жыхары[2]
- 1999 год — 441 жыхар
- 2008 год — 422 жыхары[2]
- 2010 год — 394 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы ёсьць сярэдняя школа-сад, Дом культуры, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, бібліятэка, крама, аддзяленьні сувязі і «Беларусбанку». Гаспадарчы сэктар — на паўночнай ды паўднёвай ускраінах[2].
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Рыжоў — Герой Савецкага Саюзу[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
- ^ а б в г д Маісееўшчына. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 149