Палік (вёска)
| Палік, трансьліт. Palik | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Маісееўшчынскі |
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 155 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°31′29,40″ пн. ш. 28°27′09,10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 202135[1] |
| Нумарны знак | 5 |
| Палік на мапе Беларусі ± Палік | |
Палі́к[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на ўсходнім беразе возера Пялік, за 6 км на захад ад Клетнага, 60 км на поўнач ад Барысава, 131 км ад Менска. Палік уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. Рэльеф раўнінны, мясцовасьць забалочаная, на беразе возера Палік. На поўдні працякае рака Лютка, якая ўпадае ў возера. Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў—Маісееўшчына.
Вядома з XVIII стагодзьдзя. У 1800 годзе значылася як засьценак на беразе возера. Працавала прыстань. 2 гаспадаркі, у якіх пражывалі 12 чалавек. У валоданьні шляхты. Паводле перапісу 1897 году, у Паліку жылі 55 чалавек, 5 гаспадарак. Адміністрацыйна адносілася да Красналуцкай воласьці Барысаўскага павета Менскай губэрні. У 1917 годзе 12 гаспадарак, 94 жыхары. Зь лютага да лістапада 1918 пад акупацыяй Нямеччыны. 1 студзеня 1919 году далучаная да БССР. У лютым 1919 году перададзеная ў склад Літ.-Бел. ССР. З 29 жніўня 1919 года да 10 жніўня 1920 года ў складзе Гомельскай губэрні РСФСР, потым у БССР. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Жартайскага сельсавета Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года перададзены ў склад Менскай акругі[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 8 чалавек
- 2008 год — 13 чалавек[3]
- 1999 год — 18 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Справочник адресов. Белпошта. Праверана 27 кастрычніка 2019 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
- 1 2 Палік // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 172.