Перайсьці да зьместу

Новая Ўцеха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Ўцеха
трансьліт. Novaja Ŭciecha
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 210 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 7 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 4 (2008)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222152
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′44.99″ пн. ш. 28°38′55.00″ у. д. / 54.5958306° пн. ш. 28.6486111° у. д. / 54.5958306; 28.6486111Каардынаты: 54°35′44.99″ пн. ш. 28°38′55.00″ у. д. / 54.5958306° пн. ш. 28.6486111° у. д. / 54.5958306; 28.6486111
Новая Ўцеха на мапе Беларусі ±
Новая Ўцеха
Новая Ўцеха
Новая Ўцеха
Новая Ўцеха
Новая Ўцеха
Новая Ўцеха

Но́вая Ўце́ха[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на паўночны захад ад Маісееўшчыны, 51 км на поўнач ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 122 км ад Менску. Новая Ўцеха ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. Рэльеф раўнінны, на ўсходзе і паўднёвым захадзе мяжуе зь лесам, на паўночнай ускраіне — сажалка. Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў-Маісееўшчына.

За 1 км на поўдзень ад вёскі захаваўся курганны могільнік (5 насыпаў), які сьведчыць пра засяленьне гэтых мясьцін у старажытнасьці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 стагодзьдзя. У 1897 годзе хутар, 2 двары, 17 жыхароў, у Красналукскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе ў вёсцы 7 двароў, 56 жыхароў, на аднайменным хутары 20 жыхароў. Зь лютага да лістапада 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад жніўня 1920 году зноў у БССР. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі, знаходзілася ў межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. у 1960 годзе 188 жыхароў. У 1988 годзе 9 гаспадарак, 25 жыхароў. Вуліца амаль мэрыдыянальнай арыентацыі забудавана двухбакова, шчыльна, жылымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].

  • 2009 год — 7 жыхароў[1]
  • 2008 год — 7 жыхароў, 4 двары[2]
  • 1999 год — 9 жыхароў
  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ а б в Новая Уцеха // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 169
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76