Абёз
Абёз | |
трансьліт. Abioz | |
Першыя згадкі: | канец XVIII стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Маісееўшчынскі |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 8 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 3 (2008)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 202135[2] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′28.99″ пн. ш. 28°36′15.98″ у. д. / 54.5247194° пн. ш. 28.6044389° у. д.Каардынаты: 54°31′28.99″ пн. ш. 28°36′15.98″ у. д. / 54.5247194° пн. ш. 28.6044389° у. д. |
± Абёз |
Абёз[3] (рас. Обез)— вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Абёз уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. Знаходзіцца на адлегласьці 43 км на поўнач ад Барысава, 114 км ад Менску. Рэльеф раўнінны, мясцовасьць багатая лясамі. Мясцовай аўтадарогай зьвязаная з шашой Майсееўшчына-Барысаў.
Вядома ад канца XVIII стагодзьдзя. Адносілася да Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1800 годзе засьценак Абюз з трыма дварамі, шляхецкая ўласнасьць, меліся вадзяны млын ды карчма. У першай палове XIX стагодзьдзя вёска, якой валодаў граф Храптовіч. 1897 годзе мела 11 двароў, у складзе Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 годзе 19 гаспадарак. Ад лютага да сьнежня 1918 году пад уладай кайзэраўскай Нямеччыны, ад 1 студзеня 1919 году абвешчаная часткай БССР, у лютым 1919 году ўключаная ў склад Літоўска-Беларускай ССР, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — пад уладай Другой Рэчы Паспалітай. 31 ліпеня 1920 году зноў у БССР. 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Жартайскага сельсавету Халопеніцага раёну Барысаўскай акругі. У 1926 годзе налічвала 15 гаспадарак. Ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 8 ліпеня 1931 году ў Барысаўскім раёне. У 1931 годзе ўтвораны калгас «10-ы зьезд Саветаў» 12 ліпеня 1935 году вернутая ў склад Халопеніцкага раёна. 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У 1940 годзе 25 гаспадарак. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ад канца чэрвеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году пад уладай Трэцяга райху. Ад 1942 году да вызваленьня ў межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. У 1943 годзе усе 25 дамоў спаленыя нямецкімі карнікамі, загінулі 20 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая. Ад 20 студзеня 1960 году ў Барысаўскім раёне. У 1988 годзе 10 дамоў. Сплянаваная лінейна. Адзіная вуліца арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, драўляныя дамы сядзібнага тыпу разьмешчаныя рэдка, з абодвух бакоў вуліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 8 чалавек
- 1999 год — 12 чалавек
- 1988 год — 15 чалавек
- 1960 год — 106 чалавек
- 1940 год — 151 чалавек
- 1926 год — 103 чалавекі
- 1917 год — 102 чалавекі
- 1897 год — 64 чалавекі
- 1800 год — 20 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Абёз // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 65.
- ^ Справочник адресов. Белпочта. Праверана 27 студзеня 2019 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76