Пажарная ахова ў Беларусі
Пажарная служба Рэспублікі Беларусь
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя прафэсійнай пажарнай службы ў Беларусі бярэ з 1853 р. 17 сакавіка ўказам імпэратара Мікалая I была зацьверджаная «Нармальная табель» складу пажарнай часткі ў гарадох.
Указам імпэратара Мікалая I ад 23 сакавіка 1853 было загадана дазволіць у Менску падразьдзяленьне з 46 чалавек на чале з брандмайстрам і ўнтэрбрандмайстрам. На ўзбраеньні ў іх павінна быць трыццаць восем коней для перавозкі 6 помпаў і 10 бочак.
25 ліпеня [ст. ст. 13] 1853 Менская гарадзкая дума і губэрнскае праўленьне зацьвердзілі ўтрыманьне пажарнай часткі ў Менску. У гэты ж час былі арганізаваныя пажарныя часткі ў Віцебску, Магілёве й іншых беларускіх местах.
У 1885 року пабудаваны будынак пажарнага дэпо Менскага вольна-пажарнага таварыства, якое дзейнічала з 1876 р., а ў 1937 рэарганізаванае ў прафэсійную пажарную частку. У канцы 1990-х рокаў у ім правялі рэстаўрацыю і перадалі для экспазыцыі музэю пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.
Першыя згадкі пра пажарныя аўтамабілі на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ў архіве справаводзтва Менскага пажарнага таварыства ад 6 сьнежня 1918 року. У гэты дзень у места была дастаўленая аўтапомпа фірмы «Прэста». Да 1924 року на ўзбраеньні беларускіх пажарнікаў знаходзілася 25 пажарных аўтамабіляў.
Рэспубліка Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 верасьня 1998 року Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад пра вывад ваенізаванай пажарнай службы са складу Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі і далучэньне да Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
На базе МНС краіны створаныя 17 спэцыяльных службаў, якія ўключаюць у сябе:
- Службу пажаратушэньня.
- Службу аварыйна-выратавальных работ.
- Службу хімічнай і радыяцыйнай бясьпекі.
- Службу інжынэрных работ.
- Вадалазную службу.
- Мэдыцынскую службу.
- Выбухатэхнічную службу.
- Авіяцыйную службу.
- Пошукава-выратавальную службу.
- Парашутна-дэсантную службу.
- Пантонную службу.
- Кіналягічную й іншыя службы.
Памятныя даты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 траўня 1994 року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь выдаў Указ «Аб устанаўленьні сьвята — Дня пажарнай службы», якое сьвяткуецца 25 ліпеня.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пажарная ахова ў Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Менскія брандмайстры (рас.)