Пажарная ахова ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старасьвецкае пажарнае дэпо ў Ільлі

Пажарная служба Рэспублікі Беларусь

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа пажарнага дэпо ў Горадні. Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусі

Гісторыя прафэсійнай пажарнай службы ў Беларусі бярэ з 1853 р. 17 сакавіка ўказам імпэратара Мікалая I была зацьверджаная «Нармальная табель» складу пажарнай часткі ў гарадох.

Указам імпэратара Мікалая I ад 23 сакавіка 1853 было загадана дазволіць у Менску падразьдзяленьне з 46 чалавек на чале з брандмайстрам і ўнтэрбрандмайстрам. На ўзбраеньні ў іх павінна быць трыццаць восем коней для перавозкі 6 помпаў і 10 бочак.

25 ліпеня [ст. ст. 13] 1853 Менская гарадзкая дума і губэрнскае праўленьне зацьвердзілі ўтрыманьне пажарнай часткі ў Менску. У гэты ж час былі арганізаваныя пажарныя часткі ў Віцебску, Магілёве й іншых беларускіх местах.

У 1885 року пабудаваны будынак пажарнага дэпо Менскага вольна-пажарнага таварыства, якое дзейнічала з 1876 р., а ў 1937 рэарганізаванае ў прафэсійную пажарную частку. У канцы 1990-х рокаў у ім правялі рэстаўрацыю і перадалі для экспазыцыі музэю пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.

Першыя згадкі пра пажарныя аўтамабілі на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ў архіве справаводзтва Менскага пажарнага таварыства ад 6 сьнежня 1918 року. У гэты дзень у места была дастаўленая аўтапомпа фірмы «Прэста». Да 1924 року на ўзбраеньні беларускіх пажарнікаў знаходзілася 25 пажарных аўтамабіляў.

Рэспубліка Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 верасьня 1998 року Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад пра вывад ваенізаванай пажарнай службы са складу Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі і далучэньне да Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Сучасны беларускі пажарны аўтамабіль МАЗ-631708

На базе МНС краіны створаныя 17 спэцыяльных службаў, якія ўключаюць у сябе:

  • Службу пажаратушэньня.
  • Службу аварыйна-выратавальных работ.
  • Службу хімічнай і радыяцыйнай бясьпекі.
  • Службу інжынэрных работ.
  • Вадалазную службу.
  • Мэдыцынскую службу.
  • Выбухатэхнічную службу.
  • Авіяцыйную службу.
  • Пошукава-выратавальную службу.
  • Парашутна-дэсантную службу.
  • Пантонную службу.
  • Кіналягічную й іншыя службы.

Памятныя даты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 траўня 1994 року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь выдаў Указ «Аб устанаўленьні сьвята — Дня пажарнай службы», якое сьвяткуецца 25 ліпеня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажарная ахова ў Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў