Мікалай Лявон Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Лявон Сапега
М. Л. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
М. Л. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1644
Памёр 1685
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Фрыдэрык Сапега
Канстанцыя з Гербутаў
Дзеці Адам Сапега[d][1], Яана з Сапегаў[d][1] і Н Сапега[d][2]
Дзейнасьць вайсковец

Мікалай Лявон Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян валынскі (16771683), ваявода брацлаўскі1683), староста оўруцкі[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казімера Ўладзіслава.

У 1664 па сьмерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (сьнежань 1666), дзе ягоны аддзел панёс значныя страты.

З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. У часе кампаніі 1676 року ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).

У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаньнямі, захоўваў верасьць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.

Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), зь якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі М. Л. Сапегу ў касьцёле Сьв. Ганны ў Кодні[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 98. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 99. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9  (пол.)
  4. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 198.  (пол.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]