Канькабежны спорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канькабежны спорт, ці хуткасны бег на каньках — від спорту, у якім неабходна як мага хутчэй пераадолець пэўную дыстанцыю на лядовым стадыёне па замкнёным крузе.

У праграму зімовых Алімпійскіх гульняў хуткасны бег на каньках у мужчынаў ўваходзіў з самага пачатку, з 1924 году, пачынаючы з 1960 году праводзяцца й спаборніцтвы сярод жанчынаў. Першынство разыгрывалася на чатырох дыстанцыях — 500, 1500, 5000, 10000 м. і ў мнагабор’і. У 1928 годзе спаборніцтвы на дыстанцыі 10 000 м. не праводзіліся, заліку ў суме мнагабор’я не было. Сучасная праграма зімовых Алімпійскіх гульняў ўключае праходжаньне кароткіх — 500, 1000 (у мужчынаў з 1976 году), і 1500 м, і доўгіх — 3000, 5000 (у жанчынаў з 1988 году), і 10000 м. дыстанцыяў. Удзельнікі спаборніцтваў бягуць парамі — адзін па зьнешняй, другі — па ўнутранай дарожках. На кожнай дыстанцыі ад нацыянальнай каманды могуць выступаць 3 спартсмэны. Да 1972 году на дыстанцыях 500 і 1500 м. у мужчынаў маглі выступаць 4 спартсэмны. Абсалютная першынство ў мнагабор’і не разыгрываецца. Толькі ў 1924 годзе алімпійскі чэмпіён вызначаўся па суме месцаў, занятых на чатырох дыстанцыях.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.17