Беларуская фэдэрацыя баскетболу
| Беларуская фэдэрацыя баскетболу | |
| | |
| Дата ўтварэньня | 1992 |
|---|---|
| Тып | спартовая фэдэрацыя |
| Штаб-кватэра | Менск, Беларусь |
| Сяброўства | ФІБА Эўропа |
| Афіцыйныя мовы | |
| Старшыня | Максім Рыжанкоў |
| Сайт | bbf.by |
Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская фэдэрацыя баскетболу» (ГА «БФБ») — арганізацыя, што займаецца правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па баскетболе. Прадстаўляе інтарэсы беларускага баскетболу ў Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу.
Зьяўляецца рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем, ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можа мець свае арганізацыйныя структуры, якія ствараюцца па тэрытарыяльным прынцыпе і дзейнічаюць на падставе Статуту. Зьяўляецца сябрам ФІБА, пастанова аб гэтым прынятая Выканаўчым камітэтам гэтай міжнароднай арганізацыі 10 ліпеня 1992 г.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэтамі Беларускай фэдэрацыі баскетболу зьяўляюцца арганізацыя, разьвіцьцё і папулярызацыя баскетболу як віду спорту, у тым ліку аматарскага і прафэсійнага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмацаваньне пазыцыяў і павышэньне прэстыжу беларускага баскетболу на міжнароднай арэне, разьвіцьцё міжнародных спартовых сувязяў у галіне баскетболу ва ўсіх яго формах.