Перайсьці да зьместу

Эўрагандаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°52′25″ пн. ш. 27°24′59″ у. д. / 53.87361° пн. ш. 27.41639° у. д. / 53.87361; 27.41639

«Эўрагандаль»
Выява лягатыпу
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Набывай разумна
Заснаваная 1993
Уласьнікі Еўрагандаль[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Фрунзэнскі раён, вул. Мантажнікаў, д. 2
Ключавыя фігуры Андрэй Зубкоў
Галіна гандаль
Прадукцыя харчаваньне
Абарачэньне $1,9 млрд (2013)
Лік супрацоўнікаў 21 тыс. (2014)
Даччыныя кампаніі Эўраопт Маркет[d], Эўраопт Мінімаркет[d], Эўраопт супэр[d] і Эўрапот Гіпэр[d]

«Эўрагандаль» (гандлёвая марка «Эўраопт») — беларуская прыватная розьнічная сетка харчовых крамаў, заснаваная ў 1993 годзе[1].

Таксама мае шэраг крамаў у Расеі. Прадпрыемствам валодаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ЛетувыСяргей Ліцьвін і Ўладзімер Васілька[2]. На 2018 году сетка «Эўраопт» налічвала звыш 600 крамаў у 143 паселішчах ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, зь іх 61 крама месьцілася на вёсцы. Яшчэ 45 аўтакрамаў абслугоўвалі каля 1600 вёсак Беларусі і амаль 40 садовых таварыстваў. Развазным гандлем ахапілі 17 раёнаў краіны[3]. На 2018 год «Эўрагандаль» меў найбольшую розьнічную сетку ў Беларусі, якая ўлучала крамы пад беларускамоўным таварным знакам «Брусьнічка».

У 1993 годзе Ўладзімер Васілька і Сяргей Ліцьвін адчынілі прадпрыемства дробнагуртовага гандлю харчаваньнем. У 1997 годзе ТАА «Эўрагандаль» адчыніла 1-ю раздробную краму пад таварным знакам «Эўраопт». У 2008 годзе раздробны гандаль даў звыш паловы выручкі прадпрыемства. У 2010 годзе крамы «Эўраопт» зьявіліся ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі. У 2012 годзе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына) вылучыў пазыку, у выніку якой да канца году сетка «Эўраопт» пашырылася да больш як 100 крамаў. За 2009-2013 гады выдаткі на будоўлю і пераабсталяваньне крамаў склалі каля $700 млн[4]. На 1 студзеня 2013 году ў Беларусі налічвалася 123 крамы «Эўраопт»[5]. У 2013 годзе доля сеткі «Эўраопт» у таваразвароце Беларусі склала каля 7%[6]. За 2013 год раздробны таваразварот перасягнуў $1,9 млрд, што зрабіла «Эўраопт» 2-й па велічыні сеткай крамаў у Беларусі. На 1 студзеня 2014 году ТАА «Эўрагандаль» было найбольшым прыватным працадаўцам Беларусі і мела 204 крамы, 50% гандлёвай плошчы якіх знаходзілася ва ўласнасьці прадпрыемства[4].

У 2014 годзе адчынілі інтэрнэт-краму дастаўкі харчаваньня. У 2015 годзе лік крамаў перавысіў 430. У 2016 годзе адчынілі інтэрнэт-краму «Гіпэрмол» для побытавых тавараў і бакалеі. У 2017 годзе ТАА «Эўрагандаль» разьмясьціла на Ірляндзкай фондавай біржы (Дублін) аблігацыі на $350 млн. У 2017 годзе «Эўрагандаль» заняў 1-е месца ў розьнічным гандлі харчаваньнем у Беларусі з доляй 19% рынку.

Крама «Грошык» у Магілёве (2021 г.)

25 лютага 2020 году «Эўрагандаль» адчыніў 1-ю беларускамоўную краму зьніжак «Грошык» у Слоніме (Гарадзенская вобласьць) праз даччынае ТАА «Клёндайк рытэйл»[7]. У сакавіку 2020 году такія крамы адчынілі ў яшчэ 4-х гарадах — Баранавічах, Берасьці, Гомлі і прадмесьці Салігорска. У крамах ажыцьцяўлялі палетную выкладку тавараў, у тым ліку бакалеі і садавіны[8]. 16 красавіка 2020 году адчынілі 1-ю краму «Грошык» у Бабруйску і Менску[9], 17 красавіка — ў Воршы[10], а 24 красавіка — ў Горадні[11]. 25 красавіка 2020 году адчынілі найбольшы «Грошык» у Рагачове (Гомельская вобласьць)[12]. 25 ліпеня 2020 году «Грошык» адчынілі ў Магілёве[13]. На 19 ліпеня 2021 году ў Беларусі налічвалася 47 беларускамоўных крамаў зьніжак «Грошык», у тым ліку: 7 у Менску, 5 у Бабруйску, па 4 у Баранавічах, Барысаве і Гомлі, 3 у Пінску, па 2 у Віцебску, Воршы і Магілёве. Па адной краме было ў Горадні, Жодзіне, Мазыры, Новалукомлі (Чашніцкі раён), Полацку, Рагачове, Салігорску і Слоніме. Таксама крамы «Грошык» працавалі ў вёсках Гірава (Баранавіцкі раён), Дворыцкая Слабада (Шчомысьліцкі сельсавет Менскага раёну) і Чыжэвічы (Салігорскі раён)[14].

Паводле вынікаў 2022 году суадносіны заробкаў працаўнікоў і кіраўніка ды ўладальніка «Эўрагандлю» склалі 1 да 42-х. Гэта перавышала вызначаны ўрадам Беларусі ўзровень 1 да 8 для гандлёвых сетак[15].

  1. ^ Online канфэрэнцыя з дырэктарам ТАА «Эўрагандаль» Андрэем Зубковым пройдзе на сайце БелТА 9 сьнежня з 11:00 да 12:00 // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 сьнежня 2009 г. Праверана 27 лістпада 2013 г.
  2. ^ Ягор Марціновіч. У Беларусі адкрыўся 150-ы «Эўраопт» // Наша Ніва, 22 жніўня 2013 г. Праверана 27 лістпада 2013 г.
  3. ^ Крамы // ТАА «Эўрагандаль», 2018 г. Праверана 30 жніўня 2018 г.
  4. ^ а б Гадавы розьнічны тавараабарот сеткі «Эўраопт» перасягнуў $1,9 млрд // БелТА, 6 лютага 2014 г. Праверана 8 лютага 2014 г.
  5. ^ Доля інфраструктурнага абмежаваньня ў розьнічным тавараабароце для суб'ектаў гандлю складзе 20 працэнтаў // БелТА, 5 красавіка 2013 г. Праверана 30 жніўня 2018 г.
  6. ^ Вольга Мядзьведзева. Гандаль і нацыянальная годнасьць // Зьвязда : газэта. — 10 жніўня 2013. — № 148 (27513). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Хто стаіць за новым жорсткім дыскаунтэрам «Грошык» // ТАА «Горадня Лайф Мэдыя», 25 лютага 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  8. ^ Дыскаўнтары «Грошык» адкрыюцца ў Баранавічах, Гомелі, Берасьці, Салігорску // Газэта «Зьвязда», 13 сакавіка 2020 г. Праверана 20 ліпеня 2021 г.
  9. ^ Дыскаўнтэр «Грошык» — ужо ў Менску // Дыскаўнтэр «Грошык», 15 красавіка 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  10. ^ «Грошык» дапамагае эканоміць // «Аршанская газэта», 17 красавіка 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  11. ^ У Горадні адкрываецца дыскаўнтэр «Грошык» // «Горадня Лайф», 24 красавіка 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  12. ^ У Рагачове адчыніўся самы вялiкi дыскаўнтэр «Грошык» // Дыскаўнтэр «Грошык», 21 красавіка 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  13. ^ Зараз і ў Магілёве: у горадзе адкрыўся першы жорсткі дыскаўнтар «Грошык» // Дыскаўнтэр «Грошык», 25 ліпеня 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  14. ^ Крамы (рас.) // Дыскаўнтэр «Грошык», 2021 г. Праверана 19 ліпеня 2021 г.
  15. ^ Як у КДК прапануюць зьменшыць зарплатныя апэтыты нахабных кіраўнікоў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 лютага 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]