Перайсьці да зьместу

Надбярэзінцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надбярэзінцы
Nadberezyńcy
Жанр: Аўтабіяграфічная аповесьць
Аўтар: Флярыян Чарнышэвіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1942
Публікацыя: 1942

Надбярэзінцы (па-польску: Nadberezyńcy)[a] — раман Флярыяна Чарнышэвіча аб лёсе жыхароў засьценкаў з-за Бярэзіны ў 1911—1920 гадах на тле бурных гістарычных падзей. Упершыню была апублікавана на эміграцыі ў Буэнас-Айрэс у 1942 годзе[1]. Твор стаў літаратурным дэбютам пісьменьніка, у які ён уключыў элемэнты ўласнай біяграфіі.

Дзеяньне большай часткі рамана адбываецца ў засьценку Смалярня, першаўзорам якога стала шляхецкая вёска Перасека, што каля Клічава, у якой рос аўтар раману й якая на сёньняшні дзень ужо не існуе.

Раман Надбярэзінцы лічыцца эпасам засьценкавай шляхты, што насяляла тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага. З гэтае прычыны яго параўноўваюць з Панам Тадэвушам Міцкевіча, Трылёгіяй Сянкевіча ці Над Нёманам Ажэшкі[2][3][4]. З прычыны, што раман апавядае аб заняпадзе тамтэйшага „сьвету“, часта бывае акрэсьлены, як „польскія Зьнесеныя ветрам“ або „польскія Вайна й мір[5].

Раманам захапляліся вядомыя пісьменьнікі й літаратуразнаўцы, у тым ліку: Мэльхіёр Ваньковіч, Чэслаў Мілаш і Юзэф Чапскі. Надбярэзінцаў лічылі „адным з найважнейшых і найпрыгажэйшых польскіх раманаў XX стагодьдзя“[6].

Разьлівы Бярэзіны
Сядзіба ў шляхецкім засьценку ў Беларусі, каля 1900 г.

Надбярэзінцы зьяўляюцца раман эпіцкім, з элемэнтамі шэльмаўскімі ці авантурычнымі i рамантычнымі. Прысутнічаюць таксама лініі гістарычныя й грамадзка-звычаёвыя.

Мова, якой карыстаюцца героі, — адзінае захаванае аўтэнтычнае сьведчаньне польскай мовы правінцыйнай шляхты, якая жыла паміж Бярэзінай і Дняпром. У ім шмат элемэнтаў памежнага дыялекту, рэшткі старапольскай мовы й шматлікія запазычаньні з беларускай мовы, а таксама мясцовых нэалягізмаў. У мове таксама шмат элемэнтаў патасу, але таксама й камічнасьці[6].

Па словах Марыі Данілевіч Зялінскай, Чарнышэвіч першапачаткова пачаў запісваць успаміны пра сваю маладосьць у форме дзёньніку. Працаваць над ім ён пачаў яшчэ да 1939 г. У канчатковым выніку дзёньнік ператварыўся ў трохтомны раман, але ў аповесьці Стаха Балашэвіча пісьменьнік выклаў свае перажываньні[5][7].

Зьмест на тле падзей гістарычных

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Землі былой Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі (цёмна-зялёным колерам)
Тэрыторыя пад кантролем польскіх войскаў падчас польска-савецкай вайны на момант пачатку 1920 году

У аснове рамана — лёс двух сяброў — Стаха Балашэвіча й Косьціка Васілеўскага — хлопцаў, якія расьлі пачатку ХХ стагодзьдзя паміж Бярэзінай і вярхоўем Дняпро ва ўсходняй Беларусі, на тле раману прадстаўлена грамадзтва, што насяляла рэгіён, і гістарычныя падзеі 1911—1920 гг.

Ад часоў Люблінскай уніі беларускія землі на Бярэзіне й вярхоўях Дняпра знаходзіліся ў складзе Рэчы Паспалітай. Вольнымі грамадзянамі й ядром грамадзтва Рэчы Паспалітай былі шляхта — арыстакратыя, прыдворная знаць і, нарэшце, Ваколічная шляхта. Ваколічная ці засьцянковая шляхта па свайму матэрыяльнаму становішчу часта не адрозьнівалася ад сялянства, якое пражывала ў суседніх вёсках (у некаторых выпадках адрозьнівалася мовай, звычаямі, канфэсыяй). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, то бок усяго за 118 гадоў да пачатку дзеяньня рамана, Бабруйск і ваколіцы, дзе адбываецца дзеяньне раману (у тым ліку „Смалярня“, „Рагі“ і „Вонча“, якія знаходзяцца ў некалькіх кілямэтрах на захад ад Друці) увайшлі да складу Расейскай імпэрыі.

Польскі гісторык Пётар Зыховіч мяркуе, што колькасьць дробнай шляхты на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага магла налічваць каля 300—500 тыс.[8]. „Архіпэлягі“ шляхецкіх сядзібаў і засьценкаў захаваліся асабліва на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.

Надбярэзінцы гэта перш за ўсё вобраз „сьвету“ той дробнай засьцянковай шляхты, якая, нягледзячы на ​​больш чым стогадовы прыгнёт расейскімі ўладамі, захавала сваю самабытнасьць, мову й веру. На гістарычным тле раману прысутнічаюць грамадзкія й сацыяльныя канфлікты, палітычная й ваенная дзейнасьць, накіраваны на далучэньне забярэзінскіх земляў да паўстаючай Польшчы й абвяшчэньне хуткага канца пад уладай бальшавікоў. Разам з тым важным матывам рамана зьяўляецца сталеньне маладых людзей і іх першы дарослы выбар, у тым ліку прыгожа акрэсьленая гісторыя каханьня (Каруся й Косьцік), падзеі ваеннага часу падчас Першай сусьветнай вайны, авантурная шпіёнская тэма й вобразы паўсядзённага жыцьця.

Касьцёл у Бабруйску, мейсца „Белай Працэсыі“
Капец з магіламі польскіх жаўнераў з Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі Бабруйскай фартэцыі усыпаны праз I Польскі корпус у 1918 годзе

Раман пачынаецца ў чэрвені 1911 году[b], калі сям’я Балашэвічаў, якая жыла на хутары Рагі мае сутычку з варожай групоўкай сялянаў з суседняй вёскі Ніты. Восеньню Стась Балашэвіч ідзе вучыцца ў народную школу ў мястэчку Вонча. Там ён сутыкаецца зь нэгатыўным стаўленьнем да яго настаўнікаў расейскай мовы й некаторых іх калегаў, а таксама з назойлівай русыфікацыяй, але таксама знаходзіць першых сяброў. Як таленавіты вучань, ён робіць посьпехі й сябруе са старэйшым Косьцікам Васілеўскім, сынам лесьніка з Патокі.

Вясной 1913 г. сям’я Балашэвічаў пераехала з Рогаў у Смалярню, вялікі засьценак з шматлікай засьцянковай шляхтаю, дзе дагэтуль культывуюцца польская мова, звычаі й самабытнасьць. Стах і Косьцік растуць сярод моладзі Смалярні ў атмасфэры няспынных дыскусый аб магчымых паўстаньнях, аб правядзеньні нелегальнага польскага навучаньня альбо аб стварэньні капліцы. Адначасова можна пазнаёміцца ​​са звычаямі й побытам жыхароў Смалярні, якія змагаюцца з расейскімі ўладамі, а таксама весяляцца на „вечарынах“, ўдзельнічаць у рэлігійным жыцьці (хрэсны ход у Бабруйску) і сустракаюць першыя каханьні. Рытм жыцьця ў Смалярні й навакольных засьценках парушаецца выбухам Першай сусьветнай вайны ў 1914 г., якая, аднак, прыносіць і зьмену становішча шляхты. Да Смаляроў дасягае Маніфэст вялікага князя Мікалая, які прыносіць палякам палёгку ў Расейскай імпэрыі, але не апраўдвае ўсіх чаканьняў. Палякі па-ранейшаму пазбаўлены правоў. Смалярская моладзь працуе на капаньні акопаў на рацэ Бярэзіне, што й стала прычынай сваркі за Карусю паміж Косьцікам з адным з жаўнераў. Абвінавачаны ў замаху на забойства Косьцік хаваецца ў лесе. Павеў надзеі для Бярэзіны прынесла арганізацыя ў Бабруйску восеньню 1915 г. брыгады польскіх стральцоў. У гэтыя польскія атрады нелегальна трапляюць некаторыя жыхары засьценкаў. Між тым Стах эфэктыўна вядзе асьветніцкую й агітацыйную дзейнасьць сярод зрусыфікаванай надбярэзінскай шляхты. За гэта яго арыштоўваюць, адкуль ён дзёрзка ўцякае. Зьмены адбываецца ў выніку параз Расеі на фронце, Лютаўская рэвалюцыя і зьвяржэньня імпэратара ў 1917 г. Гэта прыносіць палёгку надбярэзінцам, але таксама й анархію, жыхары навакольных вёсак церпяць ад нападаў бандаў. У гэты час таксама бальшавікі ўмацоўваюць сваю ўладу.

„Польшча Даўборава“ — абшар заняты 1-м польскім корпусам вясной 1918 г. (мапа з кнігі Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага)
Бабруйская фартэцыя, упрыгожаная да сьвята Канстытуцыі 3 траўня 1918 гооду

Раптам у лютым 1918 г. войскі I польскага корпусу генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага авалодваюць Бабруйскам, займаючы прастору паміж нямецкім і расейскім войскам. Гэта было нагадваньнем незалежнасьці, першым пасьля Лістападаўскага паўстаньня на землях былой Рэчы Паспалітай. Ствараецца „Доўбараўская Польшча“, якая сягае ад Слуцаку да Дняпра, куды прыязджаюць палякі з Расеі, Беларусі й Украіны. Адзін з надбярэзінцаў заўважае: „Польшча пачалася з Бабруйску й мае распаўсюдзіцца па ўсёй нашай краіне“. Жыхары засьценкаў прапануюць Доўбару сваю дапамогу, а 11 маладых жыхароў Смаляраў служаць у польскім войску.

Некалькі месяцаў бярэзінцы перажываюць поўныя надзеі „райскія хвіліны“ волі. Моладзь з засьценкаў й польскія легіянеры знаёмяцца й весяляцца на „вечарынах“. Адбываюцца заручыны й вясельле Ганькі й Іпаліта (маляўнічае апісаньне сватоў, заручын і вясельля). Карусю абагаўляе пан Блінкевіч. Аднак Косьцік зьяўляецца ў Смалярні як адзін з крэхавіцкіх уланаў, і яго адносіны з Карусяй аднаўляюцца. Вясной у Вончы пачынаецца будаўніцтва капліцы. Аднак нямецкая акупацыйная палітыка прывяла да таго, што ўлетку 1918 году доўбарчыкі былі вымушаны пакінуць Бабруйск. Неўзабаве пасьля гэтага адступаюць і немцы, і землі паміж Бярэзінай і Дняпром зноў трапляюць пад савецкую ўладу. Жыхары засьценкаў церпяць рэпрэсыі й рэквізіцыі. Выяўляюцца розныя адносіны да ворага. Увесну 1919 г. пачаліся першыя галасы аб адраджэньні Польшчы й легіёны „Пілсудзкага, якія рухаліся на ўсход, разьбіваючы бальшавікоў. У выніку польска-савецкай вайны восеньню 1919 г. польскія войскі выйшлі на лінію Бярэзіны й захапілі Бабруйск. Смалярчане падтрымліваюць „легіёны“, спадзеючыся перанесьці лінію польскай улады на ўсход, да Дняпра. Яны вераць у надыход справядлівай Польскай Рэспублікі ў межах да падзелу, у якой будзе месца для людзей усіх нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў. Аднак мары жыхароў Смаляраў сутыкаюцца з палітычнай рэчаіснасьцю. Мяжа адроджанай Польскай дзяржавы спыняецца на Бярэзіне, Смалярня застаецца за мяжой. Юнакі з глыбінкі ідуць у польскае войска. Косьцік і Стах вядуць разьведвальную дзейнасьць у савецкіх раёнах, галоўным чынам на Дняпры, перажываюць шматлікія прыгоды. Дзеяньне раману сканчваецца зімой пачатку 1920 году (за некалькі месяцаў да наступленьня бальшавікоў), калі межы польскай улады на ўсходзе дасягалі максымуму. Раман „Віцік Жывіца“ зьяўляецца частковым працягам лёсу герояў „Надбярэзінцаў“.

Лякалізацыя мейсцаў ў раману ў Вончы (Клічаў). На падставе польскай мапы вайсковай з 1934 году.
Тэрыторыя міжрэчча Бярэзіны й Дняпра, дзе адбываецца дзеяньне раману. Пазначаны: Бабруйск, Бялынічы, Бацэвічы, Клічаў, Перасека й Тучы. На падставе польскай мапы вайсковай з 1934 году.

У рамане згадваецца больш за 70 гарадоў на тэрыторыі цяперашняй усходняй Беларусі. Некаторыя зь іх, у асноўным буйныя гарады (напрыклад, Бабруйск, Бялынічы, Жлобін) фігуруюць пад сваімі сапраўднымі назвамі. Аднак пераважная большасьць мясьцін, хоць і маюць рэальныя прататыпы, хаваліся пад выдуманымі альбо зьмененымі назвамі. У некаторых выпадках аўтар выкарыстоўваў для гэтага назвы зусім іншых мястэчак рэгіёну (напрыклад, Смалярня, Рагі, Патока).

Верагодна, гэтая мера мела на мэце абараніць жыхароў апісаных аўтэнтычных мястэчак ад савецкіх рэпрэсыяў[c]. Сам пісьменьнік, які пасля польска-савецкай вайны пакінуў родную вёску Перасека й застаўся на польскім баку, гадамі не выдаваў свайго сапраўднага мейсца паходжаньня[d]. Хутчэй за ўсё, такім чынам ён хацеў абараніць сваю сям’ю, якая засталася ў БССР. Дакумэнты сьведчаць, што сям’я Чарнышэвічаў, якая засталася ў СССР, у выніку калектывізацыі мусіла пакінуць Перасеку, а яго брат Бэрнард быў арыштаваны НКУС у 1937 годзе й расстраляны ў Бабруйскай крэпасьці.[9][10][11].

Аднак зьмест рамана, які зьмяшчае шмат тапаграфічных дэталяў, і яго аўтабіяграфічны характар ​​дазваляюць дакладна вызначыць месцазнаходжаньне многіх з апісаных мейсцаў.

Клічаў (= Вонча), Перасека Першая (= Смалярня), Тучы (= Рагі) і лесьнічаўка Залаявішча (= Патока?) на савецкай вайскова мапе 1926 году (LXXVI-21).
Перасека (у рамане Смалярня), ад якой засталіся толькі могілкі. Фота Алена Ляшкевіч (2019)
Вёска Ўбалацьце (у рамане Ўбярэжжа), якая суседнічала з Перасекай. Фота Алена Ляшкевіч (2019)
Могілкі ў вёсцы Ўбалацьце (у рамане Ўбярэжжа). Магчымае мейсца пахаваньня бацькі й дзеда пісьменьніка. Фота Алена Ляшкевіч (2019)
Тапаграфія хутара Тучы (у рамане Рагі). Фрагмент мапы савецкай з 1937 году (N-35-95-D).
Мейсца зьбегу рэчак Перасека (зьлева) і Перасопня (справа), дзе знаходзіўся хутар Тучы (у рамане Рагі). Фота Алена Ляшкевіч (2019)
  • Смалярня — вёска, разьмешчаная на ўсход ад Бярэзіны, населеная засьцянковай шляхтай, галоўнае месца дзеяньня раману. Засьценак з 22 гаспадаркамі, якая датыкаюцца палёў пушчы:
« «Па левым баку стаяць будынкі, а па правым - сады. Дамы, што крытыя гонтаю, вялікія, па тры і чатырыі пакоі маюць. Дзядзінцы й вуліца агароджаныя вострымі коламі, абсаджаныя кудлатым дрэвам. За садамі знаходзяцца агароды з капустай, а да тых агародаў ужо сама пушча датыкаецца; за хлявамі разьмяшчаюцца гумна, за гумнамі выган, за выганам поле, за полем луг, за лугам другі лес, але ня пушча. Усё ведаю. У Смалярні ёсьць 22 гаспадаркі.[12] »

Засьценак Смалярня разьмешчаны за 7 вёрстаў (каля 7,5 км) ад бліжэйшага мястэчка Вонча. Жыхары Смалярні захоўваюць сваю польскасьць і звычаі. Літаратурным прататыпам Смалярні стала шляхецкае сяло „Перасека“, у прыватнасьці Перасека I (Przesіeka І), разьмешчанае прыкладна ў 7-10 кілямэтрах на ўсход ад Клічава (у рамане — Вонча). Гісторык і біёграф пісьменьніка Барташ Байкоў на падставе дакумэнтаў сям’і пісьменьніка й палявых дасьледаваньняў усталяваў, што менавіта Перасека была тым засьценкам, дзе вырас Флярыян Чарнышэвіч. Аднак зьмест раману, які зьмяшчае шмат тапаграфічных дэталяў, і яго аўтабіяграфічны характар ​​дазваляюць дакладна вызначыць месцазнаходжаньне шматлікіх з апісаных мейсцаў.[13][7]. Месцазнаходжаньне Перасекі бачнае на даваенных тапаграфічных мапах, адпавядае апісаньню з раману (адлегласьць да мястэчка, блізкасьць да лесу й Вялікага Балота, характэрны „клін“). Палі й рэшткі неіснуючай сёньня вёскі таксама бачныя на спадарожнікавых здымках на ўсход ад Клічава[e], зьліквідаванай найверагодней у рамках калектывізацыі і польскай апэрацыі НКУС у 1937—1938 гадах ці пакінутай у часе Другой Сусьветнай вайны[f]. У 1953 г. пісьменьнік скардзіўся, што яго „Смалярня (…) зарастае дрэвамі“, а паводле Барташа Байкова, „цяпер абедзьве Перасекі пакрытыя густым лесам“[7][g]. Адзіны сьлед Перасекаў — невялікія могілкі. Па словах мясцовых жыхароў, у адной з магіл пахавана „жанчына з роду Чарнышэвічаў“, магчыма, маці пісьменьніка Апалёнія[9]. Літаратурную назву Смалярня аўтар даў засьценку, маючы на ​​ўвазе, хутчэй за ўсё, вёску Смалярня, разьмешчаную за 5 км на захад ад Клічава (гэта значыць на другім яго баку) альбо мелася на ўвазе іншае мясцовасьць з такой ці падобнай назвай[h].

  • Рагі — хутар Балашэвіча, разьмешчаны „ў глушы бясконцых забярэскіх лясоў, аточаны дзьвюма рэчкамі“, заснаваны „старым Балашэвічам“ (дзедам Стаха) у 1875 годзе. Рагі знаходзіліся ў 9 вёрстах (каля 10 км) ад мястэчка Вонча й у 5 вёрстах ад бліжэйшага паселішча — вёскі Ніты. Рагі разьмяшчаліся на захад ад Смалярні ці Патокі:
« Лясьнік Васілеўскі й смалярчане на чале зь Мечыкам прыехалі на дапамогу Рагам ад усходняга боку.[17] »

Сям’я Балашэвічаў пакідае Рагі вясной 1913 году й пераязджае ў Смалярню, дзе займаецца ўласнай гаспадаркай. Рагі Балашэвічаў з раману можна зьлякалізаваць на паўднёвым захадзе ад Перасекі I, у мейсцы зьліцьця рэк Перасека й Перасопня. Паводле даваенных мапаў, тут існавала паселішча „Тучы“, якое, паводле сваякоў пісьменьніка, раней было хутарам Чарнышэвічаў і правобразам Рогава.[11]. Тапаграфія паселішча адпавядае Рогам з раману Чарнышэвіча:

« „У глушы бясконцы забярэзінскіх лясоў, у атачэньні дзьвух рачулак стаялі тры хутары (...) На заходзе ў куце, дзе рачулкі сыходзіліся ў адзінае рэчышча, шырыня лугу амаль патройная...”[18] »

На сёньняшні момант на мейсцы Тучы няма аніякай забудовы[i].Паводле раману, у Рагі перасяліліся тры сям’і, якія замянілі Балашэвічаў, што магло азначаць пазьнейшае пашырэньне гаспадаркі[j]. Сапраўдная вёска Рагі, назву якой, хутчэй за ўсё, ужыў аўтар, знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Клічава, але не адпавядае апісаньню ў рамане[k].

  • Патока — лесьнічоўка, сядзіба лесьніка Васілеўскага й яго сына Косьціка, разьмешчаная на паляне плёшчай 3 га ў лесе, за паўгадзіны хады ад Смалярні[20]. Верагодна Патока знаходзілася на поўдзень ад Смалярні й на ўсход ад Рагоў[l]. На даваенных тапаграфічных мапах бліжэйшая лесьнічоўка, разьмешчаная на поўдзень ад Перасекі, — Залайвішча[m]. Сапраўдная вёска Патока знаходзіцца прыкладна ў 8 км на поўнач ад Клічава, але, акрамя назвы, не адпавядае апісаньню ў рамане.
  • Убярэжжа — суседняя са Смалярняй вёска, прыхільна настроеная да засьцянковай шляхты. Яе можна атаясамліваць з вёскай Убалацьце, суседняй вёскай Перасекі Другой, якая разьмяшчалася каля Вялікага Балота“[7]. Сёньня Ўбалацьце — часткова закінутая вёска, у якой жывуць пераважна пажылыя людзі. На бліжэйшых могілках ёсць таксама магілы, названыя мясцовымі жыхарамі як польскія, верагодна, належаць жыхарам суседняй Перасекі, у тым ліку там знаходзяцца, магчыма, могілкі бацькі й дзеда пісьменьніка[9][11].
  • Вялікае Балота — балоцістая мясцовасьць у навакольлі Смалярні, побач з іншымі засьценкамі (Палянкі, Сіняўка, Барсукі)[21]. Сапраўдная тэрыторыя ўрочышча з такой назвай распасьціраецца на паўночны ўсход ад Перасекі II.
  • пушча смалярска — лясы, што раскінуліся на балоцістай мясцовасьці надбярэскай, дзе хаваўся ад бальшавікоў Косьцік Васілеўскі, а потым і польскія войскі.
  • Ніты — варожая да засьцянковай шляхты вёска, якая знаходзілася за 5 вёрст ад Рагоў. З вёсак Ніты і Грыбкі паходзіла банда Куртапальца, якая нападала на засьценкі й хутары. Прататыпам Ніткаў магла быць вёска Бёрда.
Клічаў (у рамане Вонча.
  • Вонча — горад, бліжэйшы да Смалярні, цэнтр для людзей з розных засьценкаў ванчанскага краю. Тут была дзяржаўная школа, дзе восеньню 1911 году пачаў вучыцца Стах Балашэвіч і дзе пазьней пазнаёміўся з Косьцікам Васілеўскім. У Вончы Стах жыве ў калясьніка Садоўскага й яго жонкі. Пазьней намаганьнямі мясцовай шляхты тут была пабудавана каталіцкая капліца. Пад назваю Вонча крыецца горад Клічаў на рацэ Ольса. Паводле сямейных запісаў, мейсцам паходжаньня Чарнышэвічы часам называлі Клічаў (верагодна, прыблізна). Месцазнаходжаньне й апісаньне Вончы з раману таксама цалкам адпавядаюць Клічаву»[7][22][23]. Літаратурная назва мястэчка магла адносіцца да вёскі Гонча, размешчанай на ўсход ад Клічава, якая таксама мела польскую назву Вонічы[n].
Бабруйск, пачатак XX ст.
  • Бабруйск — гадоўны горад на Бярэзіне Менскай губэрні, смалярчане траплялі ў Бабруйск праз падбабруйскую вёску Зялёнкі (назва сапраўдная).
Бацэвічы, сядзіба Незабытоўскі (у рамане — Кунцэвічы пана Бесьсьмяротнага), каля 1918 году
  • Кунцэвічы — маёнтак «пана Бесьсьмяротнага», які знаходзіўся за 12 вёрст ад Смалярні
« Мечык апынуўшыся на ростанях, замест Вончы павярнуў назад на Кунцэвічы, далей на 12 вёрст, толькі таму, што было бліжэй да Бярэзіны.[24] »

На мясцовым млыне адбылася бойка з удзелам Мечыка Пятроўскага. Згадваецца ў рамане й «Кунцэвіцкі палац». Атаясамлёны з маёнткам Бацэвічы, які належаў Караля Незабытоўскага, які знаходзіўся за 14 км на паўднёвы захад ад Клічава[7].

  • Трухавічы, Вялічкава — вёскі, разьмешчаныя па дарозе на Бабруйск. Трухавічы, дзе разгарнулася барацьба з праціўнікамі Доўбара, верагодна, Любонічы.
  • Міхалішкі (вялікі засьценак на другім баку Вончы) і іншыя бярэзінскія засьценкі (шляхецкія грамады альбо арцелі) і сядзібы ў раёне Вончы: Ямы, Палянкі, Сіняўка, Барсукі, Лізуны, Туркачы, Шпыркі, Шэптуны, Градзянка, Малыя Біркі й інш. Дакладнае месцазнаходжаньне большасьці згаданых у рамане польскіх паселішчаў немагчыма высьветліць. Большасьць зь іх спыніла існаваньне альбо страціла свой характар ​​у выніку прымусовай калектывізацыі ў 1929-34 гг., польскай апэрыцы НКУС у 1937-38 гг. У 2011 г. сябры Беларускага студэнцкага этнаграфічнага таварыства (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства) з Менску правялі палявую экспэдыцыю на тэрыторыі Клічаўскага раёну і Качэрыцкага раёну[25]. У выніку экспэдыцыі быў знойдзены шэраг былых «шляхецкіх» вёсак, у тым ліку: на Клічаўшчыне гэта: Аколіца, Турчылаў , Мікалаеўка, Анатолеўка, Дубраўкі, Аляксееўк), Дзьмітраўка, Галішчына, Рэпішча, Ганаратаў, Кабылянка. У вёсцы Аколіца, якая знаходзіцца ў 6 км на поўдзень ад Коўбчы, удзельнікі экспэдыцыі знайшлі каталіцкія могілкі.[26].
  • Лоша — мястэчка на Бярэзіне, дзе ў 1915 г. быў зборны пункт для капаньня акопаў. Магчыма, назва адносіцца да ракі Ольса ці аднайменнай вёскі.
  • Жэрдзянка — засьценак дзе Стах пасьпяхова агітаваў далучацца да польскіх войскаў. Шлях да яго ляжаў уверх па Бярэзіне, на поўнач ад Лошы.
  • Вежгайлава — вялікі засьценак, жыхары якой вызначаліся сваім патрыятызмам. Знаходзіўся за Жэрдзянкай.
  • Бялынічы — горад на рацэ Друць, каля 80 км на поўнач ад Клічава, вядомы абразу Маці Божай. Каля Бялынічаў былі засьценкі, жыхары якіх былі часткова зьнішчаны.
  • Аколіца — вялікі засьценак у раёне Бялыніцкім на рацэ Ніўцы, дзе Стах трымаў нелегальную польскую школу. Знаходзілася ў некалькіх дзесятках вёрстаў на паўночны ўсход ад Смалярні, у бок Бялынічаў, непадалёку ад Друці. Побач было некалькі меншых засьценкаў і вялікая вёска Ніўка. Слова «ваколіца» — сынонім засьценку[o]. У Беларусі ёсьць некалькі гарадоў з такой назвай, у тым ліку адзін населены пункт на Клічаўшчыне, дзе захаваліся каталіцкія могілкі[p].
  • Кросна — мястэчка каля Аколіцы, дзе Стах сядзеў у турме за вядзеньне школы й адкуль уцёк.
  • Сьліўкі — зруйнаваная вёска на Кросьненшчыне, дзе быў схоплены Стах.
  • Мурашкі, Кручкі — засьценкі каля Бялынічаў, адкуль паходзіў Іпаліт Вяндлінскі й яго моцна зрусыфікаваная сям’я прыехала на вясельле ў Смалярню.
  • паміж Барысавам на Бярэзіне і Рэчыцай на Дняпры — раёны, дзе Стах і Косцік вялі разьведвальную дзейнасьць на карысьць польскага войска ў 1919 годзе.
  • Жлобін — горад на Дняпры, месца канцэнтрацыі савецкіх войскаў, за якім шпіёнілі Стах і Косьцік. Побач была вёска Карпілаўка, дзе й начавалі.
  • Грэбля — мястэчка ў Падняпроўі, дзе ваенны камісар «Мішка» зьняволіў Стаха й Косціка. Арыштавалі іх у суседняй вёсцы Вілы.
Магіла з прозьвішчам Здановіч у паселішчы Аколіца, за 6 км на поўдзень ад Колбчы на ​​Клічаўшчыне. Фота з архіва грамадзкай арганізацыі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, якое было выканана падчас экспэдыцыі ў 2011 годзе[29].
  • Стах (Станіслаў) Балашэвіч — сын Яна, 1900 г.н.[q], паходзіў з Рагоў, з 12 гадоў жыў у Смалярні, таленавіты вучань школы ў Вончы, займаўся вядзеньнем польскай школы, а потым у разьведвальнай дзейнасьці, alter ego Флярыяна Чарнышэвіча.
  • Косьцік (Канстанты) Васілеўскі — паходзіў з Патокі каля Смалярні, сын лесьніка, старэйшы сябра Стаха, а потым польскі жаўнер.
  • Каруся (Караліна) Сакалоўская, званая Быліна — прыгожая смалярка, нарачоная Косьціка.
  • Казік Здановіч — сябар Косьціка, вайсковец, лідэр польскага таварыства «Сіла» і герой Смалярні.
  • Ясь Ладан — пляменьнік Кантыкі, былы сябар Казіка, аднадумца бальшавікоў.
  • Юзік Аленьскі — фальшывы сябра Косьціка
  • Кася Сьцепуржанка — сяброўка Каруся
  • Валька Трызно — жаніх Касі
  • Ганька Пятроўская — дачка Мечыка, выходзіць замуж за Іпаліта
  • Гіпаліт Вендлінскі — з багатай, але зрусыфікаванай сям’і, ажаніўся з Ганькай
  • Гіляры Блінкевіч — супернік Косьціка за прыхільнасьць Карусі
  • Адась Сьцепура — першы сябра Стаха ў Смалярні
  • Мечык (Мечыслаў) Пятроўскі, званы Манютка ці Вільчабілетнік — нефармальны лідэр і аўтарытэт жыхароў Смоляраў, былы слуга графа, ведае пана Бесьсмяротнага.
  • Амброжы Ладан, званы Кантычка — пабожны селянін, які займаўся духоўнымі справамі ў затоцы.
  • Раман Гушча, званы Дудар — старэйшы селянін, які скептычна ставіўся да Кантыкі
  • сем’і: Пятроўскія, Сакалоўскія, Балашэвічы, Трызна, Сьцепура, Гушча, Карапузы, Здановічы, Ладановы, Аленскія, Мілюта і інш.

гістарычныя постаці ў рамане

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (пасярод) і штаб I Польскага Корпусу ў Расеі
Gen. Даніель Канажэўскі (другі з правага боку) і штаб 14 Вялікапольскай дывізыкі пяхоты падчас польска-савецкай вайны, 1920 г.

Раман, выдадзены ў эміграцыі, атрымаў прызнаньне вядучых польскіх крытыкаў:

« Мне хапіла адной старонкі, каб паддацца ўзьдзеяньню гэтага наркотыку й на адным дыханьні прачытаць 577 старонак вялікага фармату… У рамане Чарнышэвіча ёсьць і «Крыжакі», і «Патоп», і «Пан Тадэвуш» адначасова. З часоў шляхецкай Польшчы героі крыху зьбяднелі. Чэслаў Мілаш лічыў кнігу «непараўнаным малюнкам звычаяў», больш дасканалым, чым «Сяляне» Рэйманта.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Wystarczyło jednej stronicy, ażebym uległ wpływowi tego narkotyku i przeczytał jednym tchem 577 stronic dużego formatu… W powieści Czarnyszewicza są «Krzyżacy», «Potop», i «Pan Tadeusz» równocześnie. Bohaterowie trochę zbiednieli od czasów Polski szlacheckiej. Książkę uznawał za „nieporównany rysunek obyczajów”, doskonalszy od „Chłopów” Reymonta”[30].
»
« Ці ведаеш, што дзесяць гадоў таму ў Аргентыне выйшла кніга на польскай мове, пра якую я баюся пісаць у найвышэйшай ступені, таму што я яе так горача палюбіў. Напісаў яе засьцянкова шляхціч з-пад Бярэзіны. Мова там словаўтваральная, звонкая, напаўбеларуская. Канкрэтнасьць бачаньня, закаханасьць у зямлю, дрэвы, аблокі, побач зь якой Рэймант штучны й халодны, побач зь якой можна толькі думаць пра «Пана Тадэвуша». […] Павер мне, гэтая кніга, над якой мы з Марысяй плачам, як старыя аслы, застанецца й будзе сьведчыць пра тую Атлянтыду.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Czy wiesz, że dziesięć lat temu wyszła książka po polsku w Argentynie, o której boję się ci pisać w za dużych superlatywach, bo tak namiętnie ją pokochałem. Pisana przez zagrodowego szlachcica znad Berezyny. Język słowotwórczy, dźwięczny, półbiałoruski. Konkretność wizji, miłość ziemi, drzew, chmur, obok której Reymont sztuczny jest i zimny, obok której myśleć można tylko o «Panu Tadeuszu». […] Wierz mi, ta książka, nad którą z Marysią jak stare osły płaczemy, zostanie i będzie świadczyć o tamtej Atlantydzie[5].
»
« Польская засьцянковая шляхта мае шчасьце ў літаратуры. Пасьля Дабрыні з «Пана Тадэвуша», пасьля Лаўды з «Патопу», пасьля Багатырэвічаз з «Над Нёманам» маем чацьвёрты помнік: Смалярню Чарнышэвіча.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Polska szlachta zagrodowa ma w literaturze szczęście. Po Dobrzyniu z «Pana Tadeusza», po Laudzie z «Potopu», po Bohatyrewiczach z «Nad Niemnem», otrzymujemy czwarty pomnik: Czarnyszewicza Smolarnię[30].
»
« Як «Ціхі Дон» — гэта эпапея казацтва мірнага й ваеннага часу, «Надбярэзінцы» — эпапея шляхты засьцянковай, многія сотні тысячаў якой 30 гадоў таму былі раскіданы — па засьценках, загродах, хутарах і… ваколіцах" — у басэйнах рэк Бярэзіны й Птычы, Друці й Дняпра. Не пашкадую яшчэ мацнейшага параўнаньня: «Надбярэзінцы» — гэта «Вайна й мір» нашых польскіх крэсаў […] Я параўноўваю «Надбярэзінцы» з «Вайной і мірам» ня толькі без ваганьняў, але й з акцэнтам. Чарнышэвіч — пісьменьнік-самавук — не дасягнуў, відавочна, да марозячых кроў, галавакружных вышынь філязафічнай думкі Талстога, ні стылёвага майстэрства Талстога, таго майстэрства, якое ў прастаце духу мы называем — прастатой стылю… Але: плястычнасьць і шакавальная псыхалягічная праўда тыпаў людзей — імклівых, жывых, прывабных, хоць і пазбаўленых усялякіх так званых хітрыкаў. інтрыгі, плынь аповеду — і, нарэшце, прыгожая мова, якая гучыць асьвяжальна для вуха, звыклага да гегемоніі «афіцыйнай», крыху заплямленай (а можа, і патрэсканай) польскай мовы, — усё гэта ставіць кнігу Чарнышэвіча на ўзровень першакляснага шэдэўру польскага эпасу.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Jak «Cichy Don» jest eposem kozactwa w okresie pokoju i wojny, tak «Nadberezyńcy» są eposem szlachty zagrodowej, której mnogie setki tysięcy rozsiane były jeszcze przed 30 laty — w zaściankach, zagrodach, futorach i «okolicach» — w dorzeczach Berezyny, Ptyczy, Druci i Dniepru. Nie zawaham się użyć jeszcze mocniejszego porównania: «Nadberezyńcy» — to «Wojna i Pokój» naszych polskich kresów […] Porównanie «Nadberezyńców» z «Wojną i Pokojem» robię nie tylko bez wahania, lecz z naciskiem. Czarnyszewicz — pisarz-samouk — nie dorósł, oczywiście, ani do mrożących krew, zawrotnych wyżyn tołstojowskiej myśli filozoficznej, ani do maestrii stylistycznej Tołstoja, tej maestrii, którą w prostocie ducha nazywamy — prostotą stylu… Ale: plastyczność i wstrząsająca prawda psychologiczna typów ludzkich — wartki, żywy, przykuwający, choć pozbawiony wszelkich tricków tzw. intrygi, tok opowieści — wreszcie piękny język, brzmiący odświeżająco dla uszu, nawykłych do hegemonii «oficjalnej» nieco zmazurzonej (czy może skrakowiałej) polszczyzny — wszystko to stawia książkę Czarnyszewicza na poziomie pierwszorzędnych arcydzieł eposu polskiego[30].
»
« Назву гэтага разьдзелу я ўзяў з кнігі выдатнага пісьменьніка-эмігранта Фларыяна Чарнышэвіча. Яго «Надбярэзінцы» — адзін з самых прыгожых і адначасова самых дэпрэсыўных раманаў ва ўсёй нашай літаратуры. Гэта хроніка забытага польскага племені, якое некалі жыло ў басэйне Бярэзіны й Дняпра на ўсходнім памежжы Вялікага Княства Літоўскага.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Tytuł tego rozdziału zaczerpnąłem z książki wybitnego pisarza emigracyjnego Floriana Czarnyszewicza. Jego «Nadberezyńcy» są jedną z najpiękniejszych, a zarazem najbardziej przygnębiających powieści w całej naszej literaturze. To kronika zapomnianego polskiego plemienia, które mieszkało niegdyś w dorzeczu Berezyny i Dniepru na wschodnim pograniczu Wielkiego Księstwa Litewskiego[31].
»
« «Надбярэзінцы» Чарнышэвіча гэта сапраўдны «белы крук» ня толькі літаратуры крэсовай, але й вялікага, эпічнага рамана ХХ стагодзьдзя. Гэта запіс прысьвечаны біяграфіям тысячам землякоў, тытуляваных надбярэзінцамі, часта размаўляючых напалову па-беларуску й глыбока прасякнутых ідэяй ягелонскай Рэчы Паспалітай. Бо «за мапай» канону гісторыі, далёка за Бярэзінай зьзяла культура, якую без аўтара мы б ніколі не спазналі. Тэрмін «па-за мапай» асабліва адбіўся на лёсе Флярыяна Чарнышэвіча — бежанца з-за рыскай мяжы, які апынуўся «па-за мапай» сацыяльных чаканьняў у новай Польшчы, а потым правёў жыцьцё, поўнае цяжкасьцяў. у Аргентыне. Яго эпічная паэма, апублікаваная ўпершыню ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе, у сваю чаргу была «па-за мапай» тагачаснай літаратуры, арыентаванай на Другую сусьветную вайну. Сымбалічнае вяртаньне Чарнышэвіча з эміграцыі аказалася магчымым толькі пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, хаця краіна, у якую ён марыў вярнуцца, ужо загінула беззваротна.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
«Nadberezyńcy» Czarnyszewicza to prawdziwy «biały kruk» nie tylko literatury kresowej, lecz także wielkich, epickich powieści XX wieku. To zapis poświadczony biografią tysięcy krajan, tytułowych Nadberezyńców, mówiących często z pół-białoruska i przenikniętych mocno ideą jagiellońskiej Rzeczypospolitej. Bo «poza mapą» kanonu historii, daleko za Berezyną jaśniała kultura, której bez autora nigdy byśmy nie poznali. Określenie «poza mapą» w sposób szczególny zaważyło przecież na losach Floriana Czarnyszewicza — uchodźcy zza granicy ryskiej, który w nowej Polsce znalazł się «poza mapą» oczekiwań społecznych, następnie zaś w Argentynie wiódł pełne trudów życie. Jego epos wydany po raz pierwszy w 1942 roku w Buenos Aires był z kolei «poza mapą» ówczesnej literatury, skupionej przecież na II wojnie światowej. Symboliczny powrót Czarnyszewicza z emigracji okazał się możliwy dopiero po upadku komunistycznego reżimu, choć kraj, o powrocie do którego marzył zginął już bezpowrotnie[32].
»

Беларускае выданьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2017 году выйшаў беларускі пераклад раману «Надбярэзінцы» Флярыяна Чарнышэвіча. Выданьне ажыцьцявіла выдавецтва «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску й Інстытуту кнігі (Кракаў). Пераклад раману выканалі беларускія перакладніцы-паляністкі Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч, Марына Шода й Ганна Янкута. Грунтоўную прадмову, якая знаёміць з кантэкстам прыгодаў надбярэзінца Стаха Балашэвіча й яго таварышаў, напісаў гісторык Аляксандар Пашкевіч [33].

Адаптацыя для радыё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 21 лютага па 5 красавіка 2018 г. у этэры ІІ Польскага Радыё гучалі фрагмэнты рамана, якія чытаў Адам Фэрэнсі й рэдагавала Ганна Лісецкая[34]. Фрагмэнты адаптацыі можна паслухаць таксама онлайн на сайце Польскага радыё[35].

  1. ^ У першай рэдакцыі раман меў падзагаловак Раман у трох тамах, заснаваны на рэальных падзеяхпа-польску: Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń») і дэвіз Мы не ідзем за буржуазыяйпа-польску: Nie za burżujów idziemy»). У польскім выданьні 2010 году быў вернуты падтытуль.
  2. ^ У пачатку рамана ёсьць некалькі храналягічных недарэчнасьцей, якія маглі быць вынікам аўтарскай праўкі тэксту.
  3. ^ Паводле Казімера Мацёнга большасьць назваў мясцовых — гэта licentia poetica аўтара (пагл. Казімер Мацёнг «Kresy, Arkadia i Atlantyda: Nadberezyńcy Floriana Czarnyszewicza w kontekście tradycji literackiej», [w:] «Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Rzeszowskiego», zeszyt 7/2012). Падобнае меркаваньне меў таксама Ежы Гізэла, kякі сьцьвярджаў, што «Чарнышэвіч выкарыстоўваў аўтэнтычныя назвы, але выдуманую тапаграфію — што магло быць прадыктавана жаданьнем засьцерагчы жыхароў аўтэнтычных мястэчак ад допытаў НКУС» (Jerzy Gizella «Ostatnie przesłanie Czarnyszewicza», [w:] «Arcana» nr 6 (114) z 2013 r.).
  4. ^ Пры жыцьці пісьменьнік у дакумэнтах пазначыў месцам нараджэньня Бабруйск. У Клічаў увайшоў яго брат, які жыў у ЗША. Зьвесткі аб яго сапраўдным месцы нараджэньня былі апублікаваныя толькі пасьля сьмерці. Гл. Geografia powieści на старонцы Барташа Байкова.
  5. ^ 53°28’09.0"N 29°27’09.9"E
  6. ^ На мапах 1930-ых гадоў яшчэ відаць некаторая колькасьць забудоў.
  7. ^ У сакавіку 2019 году Байкоў наведаў Перасеку ў рамках падрыхтоўкі да біяграфіі пісьменьніка (фота на старонцы Б. Байкова).
  8. ^ Насуперак некаторым ранейшым меркаваньням[14][15] падклічаўская Смалярня ня ёсьць той вёскай, што была апісана ў рамане. Сам Чарнышэвіч указваў, што яго засьценак ўжо не існуе («ён зарос дрэвамі»), а паводле высноваў беларускай дасьледчыцы Алены Ляшкевіч, Смалярня каля Клічава ніколі не была «шляхецкай» вёскай[16].
  9. ^ У сакавіку 2019 году Байкоў наведаў Перасеку ў рамках падрыхтоўкі да біяграфіі пісьменьніка (фота на старонцы Б. Байкова). Таксама Алена Ляшкевіча адведала, гл. фотаздымкі ў артыкуле Дед знаменитого рокера Стивена Тайлера был родом из-под Кличева и шпионил против большевиков(недаступная спасылка) на старонцы Камсамольскай праўды ў Беларусі.
  10. ^ На даваенных тапаграфічных мапах паселішча Тучы мае дзьве хаты, была й трэцяя. на ўсход. Акрамя таго, побач, на рацэ Перасека, знаходзіўся таксама хутар Чарэласаў, а бліжэй да прыстані Перасекі — хутар Міжрэчча. Іх тапаграфія таксама можа адпавядаць апісаньню ў рамане, але вызначыць дату іх стварэньня складана. Сёньня ад іх таксама няма сьлядоў.
  11. ^ У канцы ХІХ стагодзьдзя Рагі былі хутарам з 3 двароў, але ўжо ў 1908 годзе налічвалі 19 двароў[19].
  12. ^ У рамане Стах скараціў шлях ад Смалярні да працэсыі ў Бабруйск, выбраўшы шлях праз лес і зайшоўшы да лесьнічоўкі, каб забраць Косьціка, каб можна было можна меркаваць, што ён ішоў на поўдзень. Лясьнік Васілеўскі й смалярчане прыйшлі на дапамогу Рагам з «усходняга боку».
  13. ^ На мапе 1926 г. таксама пазначана як хутар (х.), толькі на мапе 1937 г. як хлеў (кар.). Праўда, Барташ Байкоў мяркуе, што Патока Васілеўскіх магло быць мейсцам, пазначаным на расейскіх мапах як Cарай, разьмешчаным «прыкладна пасярэдзіне лініі, якая можа злучыць Клічаў з Убалацьцем» (Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, с. 108), але слова «cарай» азначае па-просту стадолу ці хлеў і шмат разоў сустракаецца на тапаграфічных мапах, у тым ліку некалькі разоў каля Перасекі й Клічава. Больш за тое, лесьнічоўку трэба шукаць на другім баку Перасекі, хутчэй за ўсё на поўдні.
  14. ^ «Wonicze al. Gończa, wś nad rzką Janczanką, lewy dopł. Olsy, pow. bobrujski, w 4 okr. pol. świsłockim, gm. Bacewicze, o 49 w. od Bobrujska, ma 5 osad» w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, tom XIII, s. 937. На паўночны ўсход ад Клічава знаходзіцца мястэчка Вонічы, якое існуе сёньня як чыгуначная станцыя. Аднак узнікла яно толькі ў 1927 г., хаця назва магла адносіцца да згаданай вёскі Вонічы/Гонча.
  15. ^ Гл. зноску Адама Міцкевіча да назвы кнігі VІ «Пана Тадэвуша»: «У Літве называюць шляхецкае паселішча ваколіцай альбо засьценкам, каб адрозьніць яго ад уласна вёскі, гэта значыць хутары, сельскія пасёлкі».
  16. ^ Гэта мястэчка Аколіца, якое знаходзіцца ў 20 км на поўнач ад Смалярні й у 6 км на поўдзень ад Коўбчы[27][28]. Аднак лякалізацыя не адпавядае апісаньню ў рамане.
  17. ^ Стах згадваецца сярод ваеннаабавязаных 1898—1900 г.н. Вясной 1918 г. яму не было яшчэ й 18 гадоў, але вясной 1913 г. (пераехаўшы ў Смалярню) ён сказаў, што яму «ўжо 12 гадоў». Так што нарадзіўся ён, верагодна, у другой палове ці ў канцы 1900 году. Пэўная блытаніна ёсьць у пачатку рамана, дзе ўлетку Стаху спаўняецца 9 гадоў, хаця храналёгія паказвае, што гэта было хутчэй за ўсё летам 1911 году, а восеньню гэтага году яму хутка споўніцца 10. Магчыма, у першапачатковым варыянце ўспамінаў аўтара быў большы часавы скачок паміж бітвай з мужыкамі й выхадам у школу восеньню 1911 г. і наступнымі падзеямі. Сам аўтар рамана назваў дату нараджэньня 2 ліпеня 1900 г.
  1. ^ Miesięcznik Twórczość « Cienie platanowej Avenida de Mayo
  2. ^ Dr hab. Kazimierz Maciąg „Kresy, Arkadia i Atlantyda: Nadberezyńcy Floriana Czarnyszewicza w kontekście tradycji literackiej“, [w:] „Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Rzeszowskiego“, zeszyt 7/2012.
  3. ^ Mariusz Cieślik Pan Tadeusz XX wieku, Newsweek Polska, 13.09.2010.
  4. ^ Pan Tadeusz XX wieku, Polskie Radio, 16.08.2010.
  5. ^ а б в Maciej Urbanowski, Arcydzieło nieznane, „Rzeczpospolita“, 2.07.2010.
  6. ^ а б Maciej Urbanowski Posłowie w: Florian Czarnyszewicz Nadberezyńcy, wyd. Arkana, 2010, s. 625.
  7. ^ а б в г д е Bartosz Bajków, Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, w: „Arcana“ (nr 138) listopad/grudzień 2017, s. 107.
  8. ^ Piotr Zychowicz Pakt Piłsudski-Lenin, Poznań: Dom Wydawniczy „Rebis“ 2015, s. 355.
  9. ^ а б в Алена Ляшкевіч Жыхары Клічава хочуць запрасіць Стывена Тайлера выступіць на „Ночы музеяў“, 21.04.2019, novychas.by
  10. ^ Алена Ляшкевіч Шляхціча з-пад Клічава рэпрэсавалі за фота маці вакаліста „Aerosmith“, 19.04.2019, novychas.by
  11. ^ а б в Сяргей Трафілаў Дед знаменитого рокера Стивена Тайлера был родом из-под Кличева и шпионил против большевиков(недаступная спасылка), 16.07.2019, Komsomolska Prawda
  12. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 68.
  13. ^ Syn ziemi kresowej, „Głos Polski“ z 24.09.1965, nr 2998.
  14. ^ https://kresy24.pl/w-bobrujsku-smolarni-czyli-sladami-nadberezyncow/ W Bobrujsku i Smolarni, czyli śladami «Nadberezyńców»]
  15. ^ «Ani Krowy ani kościoła»
  16. ^ Алена Ляшкевіч, Клічаўскія тайны na kimpress.by
  17. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 29.
  18. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 9.
  19. ^ Алена Ляшкевіч Клічаўскія тайны na kimpress.by, 6.01.2016
  20. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 80.
  21. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 205.
  22. ^ «Ani Krowy ani kościoła» na dom-polski.org (12.07.2012).
  23. ^ Алена Ляшкевіч Клічаўскія тайны na kimpress.by (6.01.2016).
  24. ^ Florian Czarnyszewicz, Nadberezyńcy, Arcana, 2010. S. 478.
  25. ^ Старонка Студэнцкага Этнаграфічнага таварыства
  26. ^ Алена Ляшкевіч, Літаратурная загадка na bfk.by; Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча na novychas.by
  27. ^ Алена Ляшкевіч, Літаратурная загадка на bfk.by
  28. ^ Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча на novychas.by)
  29. ^ гл. Алена Ляшкевіч, Літаратурная загадка na bfk.by i фота на Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча na novychas.by
  30. ^ а б в Piotr Lisiewicz, Rzeźnik z Argentyny, http://www.panstwo.net/617-rzeznik-z-argentyny.
  31. ^ Piotr Zychowicz Pakt Piłsudski-Lenin, Poznań: Dom Wydawniczy «Rebis» 2015, s. 355.
  32. ^ Poza mapą. O «Nadberezyńcach» Floriana Czarnyszewicza Paulina Subocz-Białek , Ireneusz Staroń, Ksiegarnia Wydawnictwa Arcana.
  33. ^ Фларыян Чарнышэвіч «Надбярэзінцы» — презентацыя беларускамоўнага перакладу/
  34. ^ Nowa radiowa powieść w Dwójce: «Nadberezyńcy». Czyta Adam Ferency, 20.02.2018, wirtualnemedia.pl
  35. ^ Książka do słuchania. «Nadberezyńcy» Floriana Czarnyszewicza. Arcydzieło o Kresach, polskieradio.pl

Крыніцы беларускія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]