Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′31.16″ пн. ш. 29°13′7.77″ у. д. / 53.1419889° пн. ш. 29.218825° у. д.Каардынаты: 53°8′31.16″ пн. ш. 29°13′7.77″ у. д. / 53.1419889° пн. ш. 29.218825° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцё́л Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Бабруйску. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. У 1960-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі помнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны касьцёл у Новым Месьце збудавалі ў 1906 годзе (паводле некаторых зьвестак — у 1903 годзе) намаганьнямі ксяндза Яна Красоўскага. 9 верасьня 1912 году мітрапаліт арцыбіскуп магілёўскі Вінцэнт Ключынскі кансэкраваў сьвятыню.
У 1902/1906—1912 гадох пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912 годзе). У 1906—1920 гадох у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.
У 1935—1941 гадох савецкія ўлады забаранілі службы ў касьцёле, а яго будынак выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах. У 1921—1944 гадох пробашчам парафіі быў ксёндз Фэлікс Выліжынскі. У 1938 годзе яго пасадзілі ў вязьніцу. Па выхадзе на волю ў ліпені 1941 году ксёндз Выліжынскі вярнуўся на працу ў парафію, якой апекаваўся да свае сьмерці ўвосені 1944 году.
У 1946 годзе касьцёл ізноў зачынілі. У 1968 годзе — фасад помніка часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які існуе да сёньня. У 1955—1970 гадох парафіянамі апекаваўся ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.
У кастрычніку 1989 году ўлады пастанавілі вярнуць касьцёл вернікам, што зрабілі аднак толькі ў сакавіку 1990 году. 13 ліпеня 1990 году касьцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова надаўшы яму тытул Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па рэканструкцыі, якую 9 сьнежня 1996 году ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімер Сьвёнтак, у назву касьцёлу і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі сьпічастымі аконнымі праёмамі і пілёнамі-фіялямі ў прасьценках. Алтарная частка завяршаецца 2-гранным зубчастым шчытом. Да яе далучаецца невялікая 5-гранная апсыда з бакавымі закрысьціямі.
Усярэдзіне заля падзяляецца 4-граннымі пілёнамі на тры нэфы, высокі цэнтральны перакрываецца сьпічастым скляпеньнем, ніжэйшыя бакавыя — роўнай стольлю. Апсыду аздабляе драўляны алтар[1].
Сучасныя пробашчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак кіраваньня | Імя |
---|---|
13 ліпеня 1990 | Анджэй Шчэнсны |
15 сакавіка 1993 | Раман Факсінскі |
30 студзеня 2000 | Антоні Клімантовіч |
люты 2001 | Аляксандар Тарасевіч |
7 жніўня 2001 | Генрых Акалатовіч |
21 жніўня 2005 | Уладзімер Русак, адміністратар |
18 кастрычніка 2005 | Юры Быкаў |
3 жніўня 2014[2] | кс. канонік Андрэй Яркавец |
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апісаньне касьцёла зьмяшчаецца ў аповесьці Флярыяна Чарнышэвіча пт. «Nadberezyńcy» (польск. «Надбярэзынцы»). Аўтар паказаў яго як важны рэлігійны асяродак палякаў з Усходняй Беларусі, мэта пілігрымак і месца арганізацыі сьвятаў, якія адначасна, паводле аўтара, былі маніфэстацыямі польскасьці[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1914 г.
-
1914 г.
-
12 траўня 1916 г.
-
12 траўня 1916 г.
-
З боку Слуцкага прадмесьця, да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
сакавік 1918 г.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
да 1920 г.
-
да 1920 г.
-
да 1930 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1942 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Выгляд з боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Мэмарыяльная шыльда В. Дуніну-Марцінкевічу
-
Гмах, прыбудаваны да касьцёла
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 121
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 21.
- ^ Гісторыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- ^ Czarnyszewicz F. XIII Na Białą Procesję // Nadberezyńcy. T. 1. Kraków, 2010. S. 89.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Czernyszewicz F. Nadberezyńcy. Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń. T. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010. — 638 s. ISBN 978-83-60940-69-3.