Камічнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэатральная камэдыйная маска (II ст. да н. э., Атэны)

Камічнасьць (сьмешнасьць; грэц. κωμικός — «сьмешны») — эстэтычная адлюстраванасьць неадпаведнасьці між недасканалым, нежыцьцёвым зьместам зьявы і яе вонкавым выяўленьнем, што прэтэндуе на паўнавартаснасьць і значнасьць або маскуецца пад іх. Мае вытокі ў гульнёвым, супольным самадзейным сьмеху (карнавал) і ў прадметных супярэчнасьцях грамадзкага жыцьця. У ходзе разьвіцьця культуры адасобіліся віды: гумар, іронія і сатыра. Суадносіцца з агіднасьцю, нізкасьцю і прыгажосьцю. Ёсьць процілегласьцю трагедыі і ўзьнёсласьці. Пры гэтым мае здольнасьць да сынтэзу зь імі (трагікамэдыя, камічны бок узьнёсласьці). Пры адлюстраваньні супярэчнасьці рэчаіснасьці важнай ёсьць гульня на перабольшваньне велічы прадметаў (карыкатура), на фантастычных спалучэньнях (гратэск) і збліжэньні далёкіх паняткаў (досьціп). На ёй грунтуецца камэдыя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Камічнае // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 531. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2