Гэнры Форд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэнры Форд
Henry Ford
Henry ford 1919.jpg
Род дзейнасьці аўтамабільная прамысловасьць
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1863
Месца нараджэньня Грынфілд, Мічыган, ЗША
Дата сьмерці 7 красавіка 1947 (83 гады)
Месца сьмерці Дэтройт, ЗША
Бацька Ўільям Форд
Дзеці Эдсел Форд
Узнагароды

Гэнры Форд (30 ліпеня 1863 году ў Грынфілдзе, Мічыган, ЗША — 7 красавіка 1947 году ў Дэтройце, ЗША) — амэрыканскі прамысловец, які заснаваў у 1906 годзе аўтамабільную кампанію Ford Motor Company у горадзе Дэтройце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнры нарадзіўся ў сям’і ірляндзкага эмігранта, фэрмэра. У дзяцінстве, захапіўшыся тэхнікай, працаваў у розных мэханічных майстэрнях. У 1888—1899 гадах выконваў абавязкі інжэнэра-мэханіка, а потым і галоўнага інжынэра ў «Электрычнай кампаніі Эдысана» (Edison Illuminating Company). У 1896 годзе змайстраваў свой першы прататып уласнага аўтамабіля. У 1899 годзе стаў адным з заснавальнікаў фірмы «Detroit Automobile Company», якая потым зьмяніла назву на «Cadillac Motor Company». У 1906 годзе, Гэнры Форд разышоўся ў меркаваньнях зь іншымі заснавальнікамі па пытаньні далейшага разьвіцьця кампаніі, у выніку чаго ён прадаў сваю долю і заснаваў кампанію Ford Motor. Гэнры Форд быў прыхільнікам вытворчасьці вялікай колькасьці танных аўтамабіляў.

Форд распачаў сваю прамысловую дзейнасьць у пэрыяд хуткага разьвіцьця матарызацыі, у гэты час на амэрыканскім рынку дзейнічала ўжо шмат буйных кампаніяў. Гэнры Форд зьдзейсьніў рэвалюцыю ў вытворчасьці аўтамабіляў, увёўшы у вытворчы працэс канвэер і трохзьменны працоўны дзень. Ён змог хутка перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе вывеўшы на рынак у 1907 годзе аўтамабіль «Мадэль Т», арганізаваўшы вытворчасьць прадукцыі адной мадэлі толькі чорнага колеру. Дзякуючы гэтаму, кошт «Мадэлі Т» быў значна ніжэйшы чым у канкурэнтаў, што зрабіла яго даступным да сярэдняга амэрыканца. Да заканчэньня вытворчасьці ў 1927 годзе было зроблена болей за 15 млн аўтамабіляў «Мадэлі Т».

Першапачаткова Гэнры Форд выпрабоўваў кожны аўтамабіль (пацьвярджаючы гэта ўласным подпісам). Недахоп тэхнічнай адукацыі Гэнры Форд змог кампэнсаваць практычнымі ведамі і інтуіцыяй, з-за чаго ён часта ўмешваўся ў працу сваіх канструктараў, ці непасрэдна кіраваў іх распрацоўкамі.

Даступнасьць аўтамабіляў Форда выклікала зьмену грамадзкага жыцьця ў ЗША, зрабіўшы магчымым хуткі рост такіх гарадоў як Нью-Ёрк ці Дэтройт, а таксама засяленьне аддаленых раёнаў, такіх як Флёрыда (якая была спустошана ўраганам 1926 году). Форд, так сама паўплываў на эканамічны ўклад ЗША (увёўшы крэдыты на аўтамабілі).

Перакананьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнры Форд траціў частку сваіх прыбыткаў на антысэміцкую прапаганду сярод новых працоўных. Для гэтага заснаваў «Dearborn Publishing Company», якая выдавала газэту «The Dearborn Independent». У газэце друкаваліся антысэміцкія артыкулы, якія потым перадрукоўваліся ў іншых выданьнях. На гэтыя артыкулы потым зьвярнуў увагу Адольф Гітлер. Пасьля прыходу да ўлады Гітлера, яны сталі сябрамі.

Разам з антысэмітызмам Форд прапагандаваў пацыфізм.

Гэнры Форд памёр 7 красавіка 1947 году ва ўзросьце 83 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гэнры Фордсховішча мультымэдыйных матэрыялаў