Міхалёва 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхалёва 1
трансьліт. Michaliova 1
Міхалёва 1
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Бортнікаўскі
Насельніцтва: 633 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213856
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′24″ пн. ш. 29°32′7″ у. д. / 53.10667° пн. ш. 29.53528° у. д. / 53.10667; 29.53528Каардынаты: 53°6′24″ пн. ш. 29°32′7″ у. д. / 53.10667° пн. ш. 29.53528° у. д. / 53.10667; 29.53528
Міхалёва 1 на мапе Беларусі ±
Міхалёва 1
Міхалёва 1
Міхалёва 1
Міхалёва 1
Міхалёва 1
Міхалёва 1
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міхалёва 1[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці, цэнтар калгасу. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, на рацэ Але (прыток Бярэзіны), побач з шашой Бабруйск — Рагачоў, за 22 км ад Бабруйску, за 88 км ад Магілёва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў паходзіць ад імя Міхал. Вядомае ад 1560 як сяло Троцкае паловы Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная маёмасьць. У 1621 — уласнасьць бабруйскага старосты Пятра Трызны, было 13 двароў, працавалі 2 млыны. Згодна з інвэнтаром 1639 было 18 валок зямлі, зь іх 10 пуставалі. У 1784 была збудаваная драўляная Сьвята-Юр’еўская царква. У 1786 было 26 гаспадарак, цэнтар шляхецкага маёнтку. У 1793 акупаваная расейцамі.

Ад 1795 у Бабруйскім павеце Менскае губэрні. У 1844 сяло ў складзе маёнтку Міхалёва, вотчына роду Кялчэўскіх. У 1884 была адчыненая царкоўнапрыходзкая школа, для якой было збудаванае памяшканьне (у 1890 у школе вучыліся 34 хлопчыкі й 3 дзяўчынкі). У 1885 — сяло Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету, 320 жыхароў, млын. Паводле перапісу 1897 жылі 984 чалавекі, было 122 двары, дзьве крамы, царква, пастаялы двор. Побач існаваў аднайменны маёнтак (1 двор, 40 жыхароў). У жніўні 1905 у маёнтку адбылася забастоўка батракоў. У 1907 — 167 двароў, 1013 жыхароў, 1917 — сяло, 172 двары, 1232 жыхары.

Пасьля кастрычніцкага перавароту на базе старое школы адчыненая працоўная школа першае ступені, у якой у 1923 займаліся 32 вучні, дзейнічаў гурток, а ў 1930-я — школа па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых, была бібліятэка. 14 жніўня 1923 створаная сельскагаспадарчая арцель. 20 жніўня 1924—16 ліпеня 1954 цэнтар сельсавету Бабруйскага 2-га, а ад 4 сакавіка 1927 Бабруйскага раёнаў. У 1925 да вёскі далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі. У 1930 створаны калгас імя Фэлікса Дзяржынскага (у 1938 113 гаспадарак). Працавалі млын і кузьня.

У Вялікую Айчынную вайну у баёх каля вёскі загінулі 67 савецкіх жаўнераў (пахаваныя ў братэрскай магіле на паўночнай ускраіне), 47 вяскоўцаў загінулі на фронце й у партызанскай барацьбе. У 1947 да вёскі далучаная вёска Новы Гарадок. У 1959 — 666 жыхароў, у 1970 — 583. У 1986 — 230 гаспадарак, 632 жыхары, цэнтар калгасу імя Дзяржынскага. На 1997 год у вёсцы было 285 двароў і 773 жыхары, былі калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, устаноўка па прыгатаваньні вітаміннае мукі, зернедрабільня, фэрма буйнога рагатага быдла й сьвінагадоўчы комплекс. Працавалі сярэдняя школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, амбуляторыя, шпіталь, Дом культуры, Дом мэханізатара й жывёлавода, аптэка, аддзяленьні сувязі й ашчаднага банку, комплексны пункт прыёмы бытавога абслугоўваньня насельніцтва, сталоўка, тры крамы, аўтаматычная тэлефонная станцыя, стадыён.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 633 жыхары
  • 2007 год — 675 жыхароў, 211 двароў
  • 1999 год — 715 жыхароў

Пляніроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляніроўка вёскі квартальная: дзьве галоўныя вуліцы арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая сядзібнага тыпу, пераважна драўляная.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца адзінкавы курган пэрыяду раньняга сярэднявечча (X—XIII стагодзьдзі).

У вёсцы дзьве брацкія магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баёх у вялікую Айчынную вайну, на іх у 1970 усталяваныя помнікі-абэліскі з мэмарыяльнымі надпісамі. Каля Дому культуры ў 1971 усталяваны бюст Ф. Дзяржынскага. На ўшанаваньне памяці землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у вёсцы адчынены помнік — скульптуры жаўнера, партызана й стэля з імёнамі загінулых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu) С. 73

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхалёва 1-е // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 581
  • Міхалёва 1 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 192—193.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхалёва 1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў