Лейчыцы
| Лейчыцы | |
| Населены пункт | |
Старая вясковая хата ў Лейчыцах | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бабруйскі |
| Сельсавет | Бортнікаўскі |
| Першыя згадкі | 1621 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°08′02″ пн. ш. 29°28′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 80 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 225 |
| Паштовы індэкс | 213856 |
| СААТА | 7208804081 |
| Нумарны знак | 6 |
| Лейчыцы на мапе Беларусі ± Лейчыцы | |
Ле́йчыцы[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну, за 10 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, каля шашы Бабруйск — Рагачоў, за 18 км ад Бабруйску, за 92 км ад Магілёва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У васнове назову слова «лейцы» — частка вупражы. Вядомыя зь пісьмовых крыніцаў ад 1621 году як сяло Ілейчыцы Бабруйскага староства Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, 6 двароў, дзяржаўная ўласнасьць, былі нададзеныя Ганьне з Масальскіх, жонцы бабруйскага старосты Пятра Трызны. Ад 1793 году ў складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 году ў Бабруйскім павеце. У 1838 годзе 55 рэвіскіх душаў, уласнасьць паноў Прушыноўскіх. Паводле перапісу 1897 году — вёска Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 32 двары, 224 жыхары.
У 1907 годзе — 44 двары, 290 жыхароў[2], 1917 год — 46 двароў, 340 жыхароў. У 1920 годзе адчыненая пачатковая школа, у якой у 1925 годзе навучалася 35 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1925 годзе да вёскі далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі. Паводле перапісу 1926 году — вёска, 68 двароў, 274 жыхары. У 1930 годзе створаны калгас імя А. І. Ягорава. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінула 23 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 году — 248 жыхароў, у 1970 годзе — 250. У 1986 годзе — 68 двароў, 155 жыхароў, дзейнічаў клюб, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу імя Ф. Дзяржынскага.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 55 двароў, 100 жыхароў; 1999 год — 99 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 81 жыхар, 45 двароў; 2010 год — 80 жыхароў
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска арыентаваная з усходу на захад уздоўж аўтадарогі Бабруйск — Рагачоў. Забудова ў вёсцы двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 72
- ↑ Лейчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 185
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лейчыцы // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 577