Лебядзёўка (Бабруйскі раён)
Выгляд
| Лебядзёўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бабруйскі |
| Сельсавет | Бортнікаўскі |
| Дата заснаваньня | 1920-я |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°06′20″ пн. ш. 29°30′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 29 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 225 |
| Паштовы індэкс | 213856 |
| СААТА | 7208804076 |
| Нумарны знак | 6 |
| Лебядзёўка на мапе Беларусі ± Лебядзёўка | |
Лебядзёўка[1] (па-расейску: Лебедёвка) — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, непадалёку ад шашы Бабруйск — Рагачоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назоў паходзіць ад прозьвішча Лебедзь, Лебедзеў ці ад назову птушкі лебедзь. Заснаваная напачатку 1920-х на выдзеленым зь дзяржаўнага фонду вялікім участку зямлі. Паводле перапісу 1926 году — пасёлак, 8 двароў, 29 жыхароў. У 1930-я гады пасёлак ператвораны ў вёску[2]. У 1931 годзе створаны калгас «Другі зьезд калгасьнікаў-ударнікаў». Напачатку 1997 году ў вёсцы было 27 двароў, жыў 41 чалавек, працавала фэрма буйнога рагатага быдла.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 29 жыхароў
- 2007 год — 37 жыхароў, 23 двароў
- 1999 год — 41 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 72
- ↑ Лебядзёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 185
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лебядзёўка // Памяць. Бабруйскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. –Мн., 1998. – с.576