Узнога (Бабруйскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узнога
трансьліт. Uznoha
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Бортнікаўскі
Насельніцтва: 57 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213856
СААТА: 7208804141
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°4′52″ пн. ш. 29°33′22″ у. д. / 53.08111° пн. ш. 29.55611° у. д. / 53.08111; 29.55611Каардынаты: 53°4′52″ пн. ш. 29°33′22″ у. д. / 53.08111° пн. ш. 29.55611° у. д. / 53.08111; 29.55611
Узнога на мапе Беларусі ±
Узнога
Узнога
Узнога
Узнога
Узнога
Узнога

Узно́га[1] (па-расейску: Узнога) — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі БабруйскЖлобін на рацэ Ала (прыток Бярэзіны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў, верагодна, паходзіць ад слова «ўзножжа». У шырокім сэнсе — паселішча ў падножжы ўзгорку, тэрасы, ля краю балота, лесу й г. д. Вядомая як сяло Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1793 у складзе Расеі, ад 1796 у Бабруйскім павеце Менскае губэрні. У сярэдзіне ХІХ ст. у складзе маёнтку Рыньня роду Прушыноўскіх. Паводле перапісу 1897 — вёска Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету. У яе склад уваходзілі 53 двары, дзе жылі 432 чалавекі, была хлебазапасная крама. У 1917 — вёска, 66 двароў, 432 жыхары.

У 1919 адчыненая пачатковая школа, для якой у 1923 пабудаванае новае памяшканьне; у 1925 у школе быў 51 вучань. Паводле перапісу 1926 — вёска, 70 двароў, 377 жыхароў. У 1931 створаны калгас імя Л. Літвінава, працавала кузьня. У 1975 на брацкай магіле савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баёх у Вялікую Айчынную вайну, усталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам. Напачатку 1997 у вёсцы было 45 двароў, 80 жыхароў, працавалі фэрма буйнога рагатага быдла, лесапільня, клюб, бібліятэка, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 57 жыхароў
  • 2007 год — 68 жыхароў, 35 двароў[2]
  • 1999 год — 76 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 73
  2. ^ Узнога // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 192—193

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Узнога // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 596