Міхалёва 2
Міхалёва 2 | |
трансьліт. Michaliova 2 | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Бортнікаўскі |
Насельніцтва: | 59 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213856 |
СААТА: | 7208804116 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′50.9″ пн. ш. 29°32′11.0″ у. д. / 53.130806° пн. ш. 29.536389° у. д.Каардынаты: 53°7′50.9″ пн. ш. 29°32′11.0″ у. д. / 53.130806° пн. ш. 29.536389° у. д. |
± Міхалёва 2 |
Міхалёва 2[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 9 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, на рацэ Але (прыток Бярэзіны), на шашы Бабруйск — Рагачоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 1897 году — сяло Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 1 двор, 49 жыхароў. У 1905 адбылася забастоўка парабкаў. У 1917 годзе — маёнтак, 83 жыхары. Пасьля кастрычніцкага перавароту на месцы былога маёнтку пабудаваліся колішнія парабкі, узьнікла вёска. Паводле перапісу 1926 году — 32 падвор’і, 146 жыхароў. На брацкай магіле савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1970 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам. Напачатку 1997 году — 51 двор, 87 жыхароў. У вёсцы былі фэрма буйнога рагатага быдла.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 59 жыхароў
- 2007 год — 69 жыхароў, 40 двароў[2]
- 1999 год — 87 жыхароў
Нарадзіліся
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Феафан Шырокі — генэрал-маёр авіяцыі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 73
- ^ Міхалёва 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 193.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхалёва 2-е // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 582