Перайсьці да зьместу

Другі Бабруйскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бабруйскі 2-і раён»)
Другі Бабруйскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус адміністрацыйная адзінка[d]
Уваходзіць у Бабруйская акруга
Адміністрацыйны цэнтар Бабруйск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 1927
Насельніцтва
  • 42 300 чал. (1925)
Плошча 1072 км²
Час існаваньня 1924—1927
Месцазнаходжаньне Другога Бабруйскага раёну
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Другі Бабруйскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Плошча 1072 км², насельніцтва 42,3 тыс. чал., 311 населеных пунктаў (1925, без Бабруйску).

Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Бабруйскай акругі. Падзяляўся на 14 сельсаветаў: Баранавіцкі, Берасьнёўскі, Гарадзецкі, Казуліцкі, Капусьцінскі (зь верасьня 1926 — нацыянальны расейскі сельсавет), Лешчанскі, Любоніцкі, Міхалёўскі, Мышкавіцкі, Падрэцкі, Паўлавіцкі, Старцоўскі, Харлапавіцкі, Хімоўскі. 4 жніўня 1927 году ў зьвязку з узбуйненьнем раёнаў аб’яднаны зь Першым Бабруйскім у адзіны Бабруйскі раён[1].

  1. ^ Камінскі М. Бабруйскі раён другі // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 261.