Марцінаўка (Бабруйскі раён)
Выгляд
| Марцінаўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бабруйскі |
| Сельсавет | Бортнікаўскі |
| Дата заснаваньня | 1922 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°09′44″ пн. ш. 29°36′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 225 |
| Паштовы індэкс | 213857 |
| СААТА | 7208804106 |
| Нумарны знак | 6 |
| Марцінаўка на мапе Беларусі ± Марцінаўка | |
Марці́наўка[1] (таксама — Марты́наўка[1][2]; па-расейску: Мартиновка) — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назоў паходзіць ад імя Мартын ці прозьвішча Мартынаў. У 1922 годзе фальварак Мартынаўка ператвораны ў пасёлак. Паводле перапісу 1926 году — пасёлак, 20 гаспадарак, 108 жыхароў. Пазьней пасёлак ператвораны ў вёску. У 1931 годзе створаны калгас «Абарона СССР» (14 сялянскіх гаспадарак).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 9 двароў, 12 жыхароў; 1999 год — 11 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 8 двароў, 12 жыхароў; 2010 год — 7 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 73
- ↑ Мартынаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 189
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мартынаўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 580