Валянцін Герасімаў
Валянцін Герасімаў | |
Міністар паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусі | |
---|---|
14 сакавіка 1994 — 11 чэрвеня 1997 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусі | |
16 студзеня 1992 — 14 сакавіка 1994 | |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1938 |
Памёр: | 20 траўня 2016 (77 гадоў) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Герасімаў (неадназначнасьць).
Валянці́н Васі́левіч Гера́сімаў (1938—2016) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы міністар паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (1992—1997). Кандыдат тэхнічных навук (1993).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991—1992 — кіраўнік Беларускага тэрытарыяльнага энэргетычнага аб’яднаньня.
16 студзеня 1992 року быў прызначаны міністрам энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[1]. 14 сакавіка 1994 міністэрства было скасаванае[2], і на ягонай базе ўтворанае Міністэрства паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.
3 сьнежня 1994 року быў зацьверджаны на пасадзе міністра паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[3].
11 чэрвеня 1997 году быў вызвалены ад пасады міністра[4] і прызначаны выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрну[5], а 20 сьнежня 1997 року быў зацьверджаны на гэтай пасадзе[6].
4 траўня 2000 року выйшаў на пэнсію[7].
У якасьці экспэрта ўдзельнічаў у рабоце сэкцыі экспэртнае рады па энэргетыцы і энэргаэфэктыўнасьці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусі[8].
Заслужаны энэргетык БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 г № 1424-XII «Аб прызначэньні Міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 «Аб удасканаленьні структуры органаў дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь і скарачэньні выдаткаў на іх утрыманьне» (рас.)
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 1994 г № 241 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава Міністрам паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 г. № 329 «Аб вызваленьні В. В. Герасімава ад пасады Міністра паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 1997 г. № 705 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна» (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сьнежня 1997 г. № 1690 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава прэзыдэнтам Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна» (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 траўня 2000 г. № 628 «Аб вызваленьні В. В. Герасімава ад пасады прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна» (рас.)
- ^ Склад экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выява на сайце ДВА Белэнэрга(недаступная спасылка)
|