Перайсьці да зьместу

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МТК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Сьцяг Менску Менск, вул. Чычэрына, д. 21
Міністар Аляксей Ляхновіч
Першы намесьнік Валер Вярэніч
Намесьнікі Натальля Александровіч, Сяргей Дубіна[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белтэхагляд», «Беларускае рачное параходзтва»
Бюджэт 2336,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 833,4 млн $[3])
Сайт mintrans.gov.by
Колішняя назва Міністэрства транспарту (да 5 лютага 1993 г.[4])

Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цыяў Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносінаў. Міністар транспарту і камунікацыяў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.

  1. Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 8 управаў і 6 аддзелаў[5], а таксама 2 інспэкцыі;
  2. Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Горадняаблаўтатранс», «Менскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходзтва» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспэкцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) ды Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
  3. Аўтамабільныя вучэльні — Берасьцейская, Віцебская, Гарадзенская, Гомельская, Магілёўская й Маладэчанская.
  4. Беларуская чыгунка,
  5. Газэта «Транспартны весьнік» (па-расейску: Транспортный вестник).
  1. стварэньне ўмоваў для задаволеньня патрэбаў спажыўцоў транспартных паслугаў;
  2. спрыяньне сумесна зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі разьвіцьцю перавозак;
  3. правядзеньне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  4. спрыяньне наўпроставым сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
  5. парадкаваньне перавозак;
  6. павышэньне выніковасьці кіраваньня ўрадаваю транспартнаю ўласнасьцю;
  7. павышэньне спабораздольнасьці вываза транспартных паслугаў;
  8. разьвіцьцё тавараправоднай сеткі за мяжой;
  9. прыцягненьне ў галіну перавозак вонкавых пазыкаў.
  1. парадкаваньне капіталаўкладаньняў у галіну перавозак;
  2. спрыяньне ўтварэньню спаборнага асяродзьдзя ў галіне перавозак;
  3. парадкаваньне вонкавагандлёвых грузаперавозак;
  4. выдаткоўваньне на разьвіцьцё вывазу транспартных паслугаў ды міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць празь землі дзяржавы;
  5. спрыяньне страхаваньню перавозак;
  6. заключэньне й выкананьне міжведамственных міжнародных дамоваў аб перавозках;
  7. выдача дазволаў на перавозкі й нагляд за выкананьнем іх умоваў;
  8. распрацоўка ды нагляд за выкананьнем заканадаўства аб перавозках;
  9. ухваленьне ведамственных загадаў ды пастановаў;
  10. нагляд за выкарыстаньнем ды кіраваньнем урадавым дарожным фондам;
  11. спрыяньне найму транспартных сродкаў;
  12. вызначэньне коштаў дарожнага будаўніцтва ды нагляд за іх ужыцьцём;
  13. вядзеньне ведамственнай статыстыкі;
  14. улік цэнаў на транспартныя паслугі ды нагляд за іх ужыцьцём;
  15. распрацоўка разьвіцьця ды нагляд за гаспадарчаю дзейнасьцю ведамственных прадпрыемстваў;
  16. парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці ў галіне перавозак;
  17. валоданьне, выкарыстаньне й распараджэньне ведамственнай уласнасьцю;
  18. заключэньне з прафэсійнымі зьвязамі пагадненьняў аб аплаце працы;
  19. удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
  20. узгадненьне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў;
  21. удзел у распрацоўцы правілаў бясьпечнага карыстаньня транспартнымі сродкамі;
  22. нагляд за станам ды разбудоваю шляхоў зносінаў;
  23. падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
  24. загадваньне распрацоўкаю ды будаваньнем агульнадзяржаўных аўтамабільных дарогаў ды цывільных лётнішчаў;
  25. ладжаньне прафэсійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
  26. улік суднаў ды вызначэньне парадку вядзеньня суднавой кнігі;
  27. нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі суднаходзтва ў нутраных водах;
  28. выдача беларускіх пасьведчаньняў асобы марака;
  29. спрыяньне конкурсам на будоўлю шляхоў зносінаў;
  30. ухваленьне ведамственных пастановаў аб парадку перавозак;
  31. узгадненьне разбудовы органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарогаў агульнага карыстаньня;
  32. забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэньнях, стыхійных бедзтвах ды правядзеньні іх рамонта;
  33. выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых ды буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстаньня;
  34. абмежаваньне масы ды нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бясьпеку аўтамабільных дарогаў;
  35. паведамленьне аб сэзонных заканадаўчых абмежаваньнях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаваў, што заключылі з урадам Беларусі дамовы аб аўтамабільных зносінах;
  36. ладжаньне збору платы за праезд па аўтадарогах;
  37. вядзеньне ўліку аўтадарогаў агульнага карыстаньня ды выдача зьвестак аб іх;
  38. ухваленьне найменьняў ды нумароў агульнадзяржаўных дарогаў;
  39. вызначэньне парадку абсьледаваньня аўтадарогаў;
  40. вызначэньне парадку прадкладкі інжынэрных камунікацыяў у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
  41. узгадненьне разьмяшчэньня прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўваньня зь іх уласьнікамі ды органамі выканаўчай улады;
  42. нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі палётаў;
  43. улік і допуск да выкарыстаньня цывільных паветраных суднаў ды лётнішчаў;
  44. распрацоўка заканадаўства аб цывільных палётах;
  45. апавяшчэньне аб хібах цывільных паветраных суднаў;
  46. выдача дазволаў на выкананьне палётаў ды ўжыцьцё бартавых радыёстанцыяў цывільных паветраных суднаў з прысваеньнем пазыўнога радыёсыгналу;
  47. нагляд за выкананьнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
  48. мэдычна-санітарнае абслугованьне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных установаў;
  49. узгадненьне будаўніцтва ў ваколіцах цывільных лётнішчаў;
  50. улік паветраных здарэньняў у дзяржаве[6].

5 ліпеня 1993 году Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў[7]. 22 ліпеня 1993 году Пастановаю № 491 урад улучыў у яго склад управу цывільнай авіяцыі ды Беларускую чыгунку. Прэзыдэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 году № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 траўня 2006 году № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[8].

  1. Кіраўніцтва (бел.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 ліпеня 2024 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 31 жніўня 2010 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  4. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2172 «Аб утварэньні Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь» (рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  5. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  6. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  7. Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  8. Гісторыя (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]