Перайсьці да зьместу

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МСТ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 2
Міністар Сяргей Кавальчук
Першы намесьнік Вячаслаў Дурноў
Намесьнікі Аляксандар Баравуля, Міхаіл Партны
Зьвязаныя кампаніі «Компак», «Палац спорту»
Бюджэт 189 мільярдаў рублёў [1] (2010 год; 63,1 мільёнаў $[2])
Сайт www.mst.by

Міністэ́рства спо́рту і туры́зму Рэспу́блікі Белару́сь (Мінспорту Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць фізычнае выхаваньне. Міністар спорту і турызму прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 5 сакавіка 2018 году пасаду міністра займае Сяргей Кавальчук.

Паводле ўставы ведамства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне фізычнага выхаваньня, гульняў ды падарожжаў;
  • распрацоўка захадаў пашырэньня фізычнага выхаваньня, гульняў ды падарожжаў;
  • правядзеньне досьледаў выніковасьці аздараўленьня насельніцтва, дзіцячых ды юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненьняў;
  • узгадненьне фізычнага выхаваньня й гульняў сярод непрацаздольных асобаў;
  • ладжаньне гульняў ды падарожжаў у Беларусі.

Паводле ўставы міністэрства мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленьне ведамаснага заканадаўства;
  • падачу прапановаў аб касаваньні пастановаў ведамстваў ды мясцовых органаў улады супярэчных заканадаўству аб фізычным выхаваньні, гульнях і падарожжах;
  • прадстаўленьне ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях ды заключэньне адпаведных міжнародных дамоваў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
  • утварэньне міжведамасных камісіяў ды навуковых нарадаў;
  • запыт ва ўстановах зьвестак;
  • прыцягненьне да нарадаў навуковых установаў ды адмыслоўцаў[3].
  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 21 траўня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 21 траўня 2011 г.
  3. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 963 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (5 студзеня 2011). Праверана 21 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]