Перайсьці да зьместу

Аляксандар Грыгараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Аляксандар Грыгараў
лац. Alaksandar Hryharaŭ
Міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
6 ліпеня 2005 — 26 чэрвеня 2009
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Юры Сівакоў
Наступнік Алег Качан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 лістапада 1948 (76 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Баранавічы, Баранавіцкая вобласьць
АдукацыяБеларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры
Узнагароды

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Гры́гараў (нар. 9 верасьня 1948, Баранавічы, цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).

Скончыў 57-ю менскую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і Менскую найвышэйшую партыйную школу. У юнацтве займаўся боксам[1].

Пасьля службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДСТ «Ураджай», затым быў начальнікам управы Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намесьнікам старшыні Рэспубліканскага савету ДФСТ прафсаюзаў.

З 1987 па 1996 узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартовы клюб «Спорт».

З 1996 па 2003 займаў пасаду намесьніка міністра спорту і турызму Беларусі.

З 2003 року быў дарадцам Выканаўчага камітэту СНД.

Зь ліпеня 2005[2] па чэрвень 2009 року — міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3]. У 2005—2010 таксама старшыня Беларускай фэдэрацыі аматарскага боксу[4].

У ліпені 2010 ачоліў Беларускую фэдэрацыю веславаньня[5].

З 2010 року працаваў кіраўніком найвышэйшай школы трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры[6]. У цяперашні час працуе загадчыкам катэдры фізычнага выхаваньня і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[7].

Кандыдат пэдагагічных навук. Заслужаны трэнэр БССР (1984). Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

  1. ^ Виктор Рябинин, Руслан Васильев. (13 лістапада 2013) Александр Григоров: через мои «лапы» (рас.). Спортивная панорамаПраверана 12 верасьня 2016 г.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 6 июля 2005 г. №313 «О назначении А. В. Григорова Министром спорта и туризма Республики Беларусь» (рас.) Новости Беларуси Праверана 12 верасьня 2016 г.
  3. ^ (004-030).pdf Указ президента Республики Беларусь26 июня 2009 г. № 341 «Об освобождении А. В. Григорова от должности Министра спорта и туризма Республики Беларусь» (рас.) (pdf) Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (29 чэрвеня 2009). Праверана 12 верасьня 2016 г.
  4. ^ Delinia. З бізнесу — у бокс // [[Народная Воля (газэта)|]]. — № 132—133 (3262—3263).
  5. ^ Алесь Сівы. Аляксандр Грыгараў: «Я раней дзесяткі відаў спорту курыраваў, дык што, у веславанні не разбяруся?» // [[Народная Воля (газэта)|]]. — 13 ліпеня 2010. — № 108—109 (3238—3239).
  6. ^ Валетава, Лера (5 траўня 2010) Грыгараў узначаліў Вышэйшую школу трэнераў sport.TUT.BY. Тут і цяпер. Праверана 12 верасьня 2016 г.
  7. ^ Марина Коктыш. Где работает Александр Григоров? // [[Народная Воля (газэта)|]]. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (3761).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]