Аляксандар Шамко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Алякса́ндар І́гаравіч Шамко́ (нар. 1968 г., Менск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар спорту і турызму (з 31.10.2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 годзе скончыў Менскі політэхнічны тэхнікум, у 2000 годзе — Камандна-інжынэрны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, у 2009 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1987—1989 гадах служыў ва Ўзброеных Сілах. З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падразьдзяленьнях па надзвычайных сытуацыях. У 2007—2008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спэцыяльнага прызначэньня» Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.