Шашкі
Ша́шкі — старажытная настольная гульня.
Існуе шмат разнавіднасьцяў шашак. У большасьці зь іх гульня вядзецца на клятчастай дошцы, гульцы пачаргова робяць ход, перасоўваючы адну са сваіх шашак па дыяганалі. Шашка можа пераскокнуць праз шашку суперніка, калі за ёй ёсьць вольнае поле. Пры гэтым шашка суперніка здымаецца з дошкі. Пры дасягненьні шашкаю апошняга шэрагу яна становіцца дамкай. Гульня вядзецца да поўнага зьнішчэньня сіл суперніка. Калі такога зьнішчэньня дасягнуць немагчыма, рэгіструецца нічыя.
У Беларусі пашыраныя расейскія, або 64-клеткавыя шашкі, і міжнародныя, ці стаклеткавыя шашкі.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |