Перайсьці да зьместу

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мінтранс РБ»)
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МТК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Сьцяг Менску Менск, вул. Чычэрына, д. 21
Міністар Аляксей Ляхновіч
Першы намесьнік Валер Вярэніч
Намесьнікі Натальля Александровіч, Сяргей Дубіна[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белтэхагляд», «Беларускае рачное параходзтва»
Бюджэт 2336,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 833,4 млн $[3])
Сайт mintrans.gov.by
Колішняя назва Міністэрства транспарту (да 5 лютага 1993 г.[4])

Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цыяў Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносінаў. Міністар транспарту і камунікацыяў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.

  1. Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 8 управаў і 6 аддзелаў[5], а таксама 2 інспэкцыі;
  2. Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Горадняаблаўтатранс», «Менскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходзтва» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспэкцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) ды Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
  3. Аўтамабільныя вучэльні — Берасьцейская, Віцебская, Гарадзенская, Гомельская, Магілёўская й Маладэчанская.
  4. Беларуская чыгунка,
  5. Газэта «Транспартны весьнік» (па-расейску: Транспортный вестник).
  1. стварэньне ўмоваў для задаволеньня патрэбаў спажыўцоў транспартных паслугаў;
  2. спрыяньне сумесна зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі разьвіцьцю перавозак;
  3. правядзеньне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  4. спрыяньне наўпроставым сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
  5. парадкаваньне перавозак;
  6. павышэньне выніковасьці кіраваньня ўрадаваю транспартнаю ўласнасьцю;
  7. павышэньне спабораздольнасьці вываза транспартных паслугаў;
  8. разьвіцьцё тавараправоднай сеткі за мяжой;
  9. прыцягненьне ў галіну перавозак вонкавых пазыкаў.
  1. парадкаваньне капіталаўкладаньняў у галіну перавозак;
  2. спрыяньне ўтварэньню спаборнага асяродзьдзя ў галіне перавозак;
  3. парадкаваньне вонкавагандлёвых грузаперавозак;
  4. выдаткоўваньне на разьвіцьцё вывазу транспартных паслугаў ды міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць празь землі дзяржавы;
  5. спрыяньне страхаваньню перавозак;
  6. заключэньне й выкананьне міжведамственных міжнародных дамоваў аб перавозках;
  7. выдача дазволаў на перавозкі й нагляд за выкананьнем іх умоваў;
  8. распрацоўка ды нагляд за выкананьнем заканадаўства аб перавозках;
  9. ухваленьне ведамственных загадаў ды пастановаў;
  10. нагляд за выкарыстаньнем ды кіраваньнем урадавым дарожным фондам;
  11. спрыяньне найму транспартных сродкаў;
  12. вызначэньне коштаў дарожнага будаўніцтва ды нагляд за іх ужыцьцём;
  13. вядзеньне ведамственнай статыстыкі;
  14. улік цэнаў на транспартныя паслугі ды нагляд за іх ужыцьцём;
  15. распрацоўка разьвіцьця ды нагляд за гаспадарчаю дзейнасьцю ведамственных прадпрыемстваў;
  16. парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці ў галіне перавозак;
  17. валоданьне, выкарыстаньне й распараджэньне ведамственнай уласнасьцю;
  18. заключэньне з прафэсійнымі зьвязамі пагадненьняў аб аплаце працы;
  19. удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
  20. узгадненьне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў;
  21. удзел у распрацоўцы правілаў бясьпечнага карыстаньня транспартнымі сродкамі;
  22. нагляд за станам ды разбудоваю шляхоў зносінаў;
  23. падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
  24. загадваньне распрацоўкаю ды будаваньнем агульнадзяржаўных аўтамабільных дарогаў ды цывільных лётнішчаў;
  25. ладжаньне прафэсійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
  26. улік суднаў ды вызначэньне парадку вядзеньня суднавой кнігі;
  27. нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі суднаходзтва ў нутраных водах;
  28. выдача беларускіх пасьведчаньняў асобы марака;
  29. спрыяньне конкурсам на будоўлю шляхоў зносінаў;
  30. ухваленьне ведамственных пастановаў аб парадку перавозак;
  31. узгадненьне разбудовы органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарогаў агульнага карыстаньня;
  32. забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэньнях, стыхійных бедзтвах ды правядзеньні іх рамонта;
  33. выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых ды буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстаньня;
  34. абмежаваньне масы ды нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бясьпеку аўтамабільных дарогаў;
  35. паведамленьне аб сэзонных заканадаўчых абмежаваньнях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаваў, што заключылі з урадам Беларусі дамовы аб аўтамабільных зносінах;
  36. ладжаньне збору платы за праезд па аўтадарогах;
  37. вядзеньне ўліку аўтадарогаў агульнага карыстаньня ды выдача зьвестак аб іх;
  38. ухваленьне найменьняў ды нумароў агульнадзяржаўных дарогаў;
  39. вызначэньне парадку абсьледаваньня аўтадарогаў;
  40. вызначэньне парадку прадкладкі інжынэрных камунікацыяў у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
  41. узгадненьне разьмяшчэньня прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўваньня зь іх уласьнікамі ды органамі выканаўчай улады;
  42. нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі палётаў;
  43. улік і допуск да выкарыстаньня цывільных паветраных суднаў ды лётнішчаў;
  44. распрацоўка заканадаўства аб цывільных палётах;
  45. апавяшчэньне аб хібах цывільных паветраных суднаў;
  46. выдача дазволаў на выкананьне палётаў ды ўжыцьцё бартавых радыёстанцыяў цывільных паветраных суднаў з прысваеньнем пазыўнога радыёсыгналу;
  47. нагляд за выкананьнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
  48. мэдычна-санітарнае абслугованьне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных установаў;
  49. узгадненьне будаўніцтва ў ваколіцах цывільных лётнішчаў;
  50. улік паветраных здарэньняў у дзяржаве[6].

5 ліпеня 1993 году Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў[7]. 22 ліпеня 1993 году Пастановаю № 491 урад улучыў у яго склад управу цывільнай авіяцыі ды Беларускую чыгунку. Прэзыдэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 году № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 траўня 2006 году № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[8].

  1. ^ Кіраўніцтва (бел.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 ліпеня 2024 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 31 жніўня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  4. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2172 «Аб утварэньні Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь» (рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  5. ^ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
  7. ^ Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 31 жніўня 2010 г.
  8. ^ Гісторыя (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]