Перайсьці да зьместу

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мінпрацы РБ»)
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МПСА РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр. Пераможцаў, д. 23, к. 2
Міністарка Натальля Паўлючэнка(be)
Першы намесьнік Андрэй Лабовіч
Намесьнікі Іван Лаўрыновіч, Ігар Старавойтаў, Валер Кавалькоў
Зьвязаныя кампаніі «Беларускі пратэзна-артапэдычны аднаўленчы цэнтар»
Бюджэт 79,2 мільярды рублёў[1] (2010 год; 26,5 мільёны $[2])
Сайт mintrud.gov.by

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (Мінпрацы Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць занятасьць. Міністар працы і сацыяльнай абароны прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 13 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Натальля Паўлючэнка(be)[3].

Паводле ўставы міністэрства валодае паўнамоцтвамі на:

  • ухваленьне пастановаў аб працы, занятасьці, сацыяльнай абароне ды аднаўленьні насельніцтва;
  • стварэньне, ператварэньне й спыненьне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • разьлік для ўхваленьня ўрадам пражытковага мінімума на душу насельніцтва й па грамадзка-ўзроставых групах;
  • улік галіновых пагадненьняў;
  • падача ва ўрад прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых ведамставаў;
  • прадстаўніцтва ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях ды заключэньне адпаведных міжнародных пагадненьняў;
  • выпуск пэрыядычных выданьняў;
  • правядзеньне ведамасных нарадаў ды сэмінараў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах[4].
  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
  3. ^ Минтруда возглавила Наталия Павлюченко. Лукашенко поручил ей не разбрасываться льготами (рас.) // Reform.by(be), 13 чэрвня 2024 г.
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 г. № 127 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 30 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]