Перайсьці да зьместу

Марыяна Шчоткіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Марыяна Шчоткіна
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
4 сьнежня 2009 — 15 сьнежня 2016
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Уладзімер Патупчык
Наступнік Валеры Малашка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася20 лістапада 1958 (66 гадоў)
Сьцяг РСФСР Мурманская вобласьць, РСФСР
Адукацыя
Узнагароды

Марыя́на Акіндзі́наўна Шчо́ткіна (нарадзілася 20 лістапада 1958 году, востраў Кільдзін Мурманскай вобласьці РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзяячка расейскага паходжаньня, міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2009—2016).

Марыяна Шчоткіна нарадзілася 20 лістапада 1958 году на востраве Кільдзін Тэрыберскага раёну Мурманскай вобласьці РСФСР.

У 1982 годзе скончыла Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. А. Жданава па спэцыяльнасьці «фізыка», у 2007 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне сацыяльнай сфэрай».

1982—1986 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл», інжынэр Паўночнае філіі Акустычнага інстытуту імя М. Андрэева ў Севераморску.

1986—2003 — настаўніца фізыкі, намесьніца дырэктара школы, дырэктарка школы, начальніца ўправы адукацыі адміністрацыі Фрунзэнскага раёну г. Менску.

2003—2005 — намесьніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну г. Менску.

2005—2007 — старшыня камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.

З 2007 году намесьніца, першая намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 4 сьнежня 2009 па 15 сьнежня 2016 году — міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

23 чэрвеня 2010 году абраная старшынёй Рады па сацыяльнай палітыцы пры Інтэграцыйным камітэце ЭўрАзЭС[1]. 15 жніўня 2015 году абраная старшынёй Беларускага саюзу жанчын[2]. 24 лютага 2016 году абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата сацыялягічных навук па тэме "Дзяржаўны сацыяльны заказ у арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Беларусі: сацыялягічны падыход" (навуковы кіраўнік Сьвятлана Лапіна)[3]. 12 кастрычніка 2016 году абраная намесьніцай старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4]. 25 мая 2017 году прызначаная Нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця[5]. 13 лютага 2020 году вызваленая ад пасады Нацыянальнага каардынатара па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця[6].

Замужам, мае сына.

  • Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[7]
  • Дыплём аб прысваеньні ганаровага званьня "Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" (5 сьнежня 2019 году)[8].
  1. ^ Беларусь впервые избрана председательствующей стороной в Совете по социальной политике при Интеграционном Комитете ЕврАзЭС… (рас.) Межстрановое сотрудничество и интеграционные связи. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі БеларусьПраверана 16 верасьня 2010 г.
  2. ^ Марианна Щёткина последние новости о персоне на сегодня (рас.). TUT.BY.
  3. ^ Государственный социальный заказ в организации социального обслуживания населения Беларуси: социологический подход: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата социологических наук: специальность 22.00.08 Социология управления / Щёткина Марианна Акиндиновна. - Минск, 2016. - 24 с.
  4. ^ Міхаіл Мясніковіч перавыбраны старшынёй Савета Рэспублікі. zviazda.by 12 кастрычніка 2016)
  5. ^ Каментарый да Указа № 181 ад 25 мая 2017 г. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны Ісачанка. Белтэлерадыёкампанія. (13 лютага 2020).
  7. ^ Шчоткіна. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
  8. ^ Лукашэнка ўручыў узнагароды дэпутатам і сенатарам шостага склікання.(недаступная спасылка) БелТА (5 сьнежня 2019)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]