Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Мінпрацы Беларусі»)
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МПСА РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Пераможцаў, д. 23, к. 2 |
Міністарка | Натальля Паўлючэнка(be) |
Першы намесьнік | Андрэй Лабовіч |
Намесьнікі | Іван Лаўрыновіч, Ігар Старавойтаў, Валер Кавалькоў |
Зьвязаныя кампаніі | «Беларускі пратэзна-артапэдычны аднаўленчы цэнтар» |
Бюджэт | 79,2 мільярды рублёў[1] (2010 год; 26,5 мільёны $[2]) |
Сайт | mintrud.gov.by |
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (Мінпрацы Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць занятасьць. Міністар працы і сацыяльнай абароны прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 13 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Натальля Паўлючэнка(be)[3].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апарат — 3 галоўныя ўправы, 12 управаў, 2 сэктары, дэпартамэнт і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва;
- 7 камітэтаў вобласьцяў і Менску па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне;
- Інстытуты — навукова-дасьледніцкі ды павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- Віцебскі й Гарадзенскі абласныя ды рэспубліканскі цэнтры прафэсійнай арыентацыі моладзі;
- Прадпрыемства «Беларускі пратэзна-артапэдычны аднаўленчы цэнтар» («БПААЦ»);
- Гуртажытак для вэтэранаў, рэабілітацыйны цэнтар для дзяцей-інвалідаў;
- Санаторыі — «Белая Вежа» (пасёлак Прыазёрны, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць), «Бярэзіна» (места Барысаў, Менская вобласьць), «Вяжуці» (вёска Пруды, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць), «Ясельда» (в. Пачэпава, Пінскі раён, Берасьцейская вобласьць).
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ўставы міністэрства валодае паўнамоцтвамі на:
- ухваленьне пастановаў аб працы, занятасьці, сацыяльнай абароне ды аднаўленьні насельніцтва;
- стварэньне, ператварэньне й спыненьне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
- разьлік для ўхваленьня ўрадам пражытковага мінімума на душу насельніцтва й па грамадзка-ўзроставых групах;
- улік галіновых пагадненьняў;
- падача ва ўрад прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых ведамставаў;
- прадстаўніцтва ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях ды заключэньне адпаведных міжнародных пагадненьняў;
- выпуск пэрыядычных выданьняў;
- правядзеньне ведамасных нарадаў ды сэмінараў;
- запыт зьвестак ва ўстановах[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Минтруда возглавила Наталия Павлюченко. Лукашенко поручил ей не разбрасываться льготами (рас.) // Reform.by(be), 13 чэрвня 2024 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 г. № 127 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 30 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |