Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Мін'юст Беларусі»)
Міністэ́рства юсты́цыі Рэспу́блікі Белару́сь | |
Знак міністэрства юстыцыі Беларусі | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Мін. юст. РБ |
Папярэднік | Міністэрства юстыцыі БССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Сядзіба | Менск, вул. Калектарная, д. 10 |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Міністар | Яўген Каваленка |
Управа | Урад Беларусі |
Галоўная ўправа | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | КДБ СК РБ |
Расходы | 193 млрд рублёў[1] (2009 год; 69 млн $[2]) |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Міністэ́рства юсты́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мін’юст Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне справаводзтва. Міністар юстыцыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтральны апарат — 2 галоўныя ўправы, 7 управаў і адно кіраваньне[3];
- управы юстыцыі вобласьцяў ды Менску;
- натарыяльныя канторы ды архівы;
- Рэспубліканскі працоўны арбітраж.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- парадкаваньне калектыўных працоўных спрэчак, архіўнае справы ды справаводзтва;
- удзел у прававым забесьпячэньні заканадаўчай дзейнасьці прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу ды ўраду;
- праўная ацэнка пастановаў Нацыянальнага банку, Акадэміі навук, ведамстваў ураду, Радаў ды выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску;
- узгадненьне праўных ацэнак ды праверак правамоцнасьці абласнымі ўправамі юстыцыі пастановаў мясцовых Радаў ды выканаўчых камітэтаў;
- наладжаньне атрыманьня, захоўваньня ды распаўсюду судамі й падпарадкаванымі ўстановамі поўных, праўдзівых ды своечасовых праўных зьвестак;
- кіраваньне й нагляд за натарыятам;
- кіраваньне й нагляд за ўлікам актаў грамадзянскага стану;
- улік ды нагляд за выкананьнем устаноўчых дакумэнтаў палітычных партыяў, прафэсійных зьвязаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, міжнародных фондаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай натарыяльнай палаты й міжнародных трацейскіх судоў;
- узгадненьне ды нагляд за ўлікам ды касаваньнем прадпрыемстваў, негандлёвых установаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
- вядзеньне адзінага ўліку юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
- забесьпячэньне й перанавучаньне супрацоўнікаў абласных, гарадзкіх ды раённых судоў, а таксама Беларускага ваеннага ды міжгарнізонных судоў;
- нагляд за дасьледаваньнямі ў галіне крыміналістыкі, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства, архэаграфіі ды судовай экспэртызы, а таксама забесьпячэньне ўкараненьня сваіх парадаў у дзейнасьць судоў ды ўстановаў Дзяржаўнай архіўнай службы;
- наладжаньне юрыдычных паслугаў.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- запыт ва ўстановах зьвестак аб справаводзтве;
- стварэньне зь ліку дзяржаўных адмыслоўцаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду ды міжнародных дамоваў;
- перадача паўнамоцтваў падначаленым установам;
- устанаўленьне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
- ухваленьне загадаў аб касаваньні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску парушэньняў парадку падрыхтоўкі, ухваленьня, уліку ды ацэнкі заканадаўства;
- падача прапановаў ва ўрад аб касаваньні пастановаў яго ведамстваў, прэзыдэнту аб прыпыненьні пастановаў мясцовых Радаў або касаваньні пастановаў мясцовых органаў выканаўчае ўлады, у Савет Рэспублікі аб касаваньні пастановаў мясцовых Радаў;
- падача ва ўрад прапановаў аб звальненьні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананьне ведамасных загадаў;
- стварэньне, пераўтварэньне ды касаваньне падпарадкаваных установаў;
- праверка ва ўстановах справаводзства ды архіўнай справы[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Структура цэнтральнага апарату. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 жніўня 2015 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1605 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.