Мікалаева (Берасьцейская вобласьць)
Мікалаева | |
трансьліт. Mikalajeva | |
Вёска Мікалаева з боку Камянцу | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 259 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.7° у. д. |
± Мікалаева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мікала́ева[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Мікалаева месьціцца на левым беразе ракі Крывулі за 1 км ад месца яе зьліцьця з ракой Лясной, за 1 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 4 км на захад ад Камянцу, за 41 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2-я палова XIX ст.: сяло ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 98 рэвіскіх душ.
- 1885: 27 двароў, 191 жыхар, царква, школа, карчма.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Мікалаеўскай сельскай грамады, 36 двароў, 248 жыхароў, Веліка-Ельнянская царква, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, цагельня, карчма.
- 1905: 281 жыхар.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 45 гаспадарак, 246 жыхароў.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у вёсцы 54 двары, 280 жыхароў, пачатковая школа. Цэнтар Мікалаеўскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Плошча тэрыторыі сельсавету складала 45 км², уваходзілі 13 паселішчаў (460 двароў, 2206 жыхароў), дзейнічалі 2 цагельныя заводы, 2 ветраныя млыны, 3 пачатковыя школы.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бяз вестак 12 вяскоўцаў.
- 1948: у пачатковай школе 32 вучні.
- 1950: 67 двароў, 256 жыхароў, калгас імя Гуляева.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 274 жыхары.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 255 жыхароў, у калгасе імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 259 жыхароў
- 2005 год — 289 жыхароў, 117 двароў[3]
- 1999 год — 306 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы маецца драўляная царква Сьв. Параскевы Пятніцы (канец XIX ст.)[4], паводле іншых зьвестак, мае назву Сьв. Мікалая[5]. Царква ўваходзіць у Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца аб’ектам 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэньня).
Таксама ёсьць помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». У вёсцы працуе базавая школа, клюб, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі, 2 крамы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 63
- ^ Партал globus.tut.by
- ^ Сайт Radzima.org
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 63—64.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалаева (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў