Перайсьці да зьместу

Моталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Shmyga2 (гутаркі | унёсак) у 15:31, 9 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Моталь
Герб Моталя
Магдэбурскае права: XV стагодзьдзе
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Іванаўскі
Сельсавет: Мотальскі
Насельніцтва: 4228 (2005)
Колькасьць двароў: 1739
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225822
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′1″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.31694° пн. ш. 25.60944° у. д. / 52.31694; 25.60944Каардынаты: 52°19′1″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.31694° пн. ш. 25.60944° у. д. / 52.31694; 25.60944
Моталь на мапе Беларусі
Моталь
Моталь
Моталь

Мо́таль — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельда. Цэнтар сельсавету Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 4228 чал. (2005), трэцяя велічынёй у вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю). Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.

Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Моталь як прыватнае уладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422. Пазьней мясьціна ўваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сяр. XVI ст. Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. Станам на 1886 у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, габрэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, якая зрабілася цэнтрам сельсавету. Станам на 1940 тут быў 871 двор, на 1997 — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 — 1739.

Насельніцтва

Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).

Інфраструктура

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Вуніяцкая царква, спаленая ў 1860-я

Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзейнічае Мотальскі краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны

Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1888)

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква грэка-каталіцкая (XVIII ст.)

Вядомыя выхадцы

У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вейцман (18741952). Таксама адсюль паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсары Леанард Чэс і Філіп Чэс, якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса, Ўілі Дыксана, Коко Тэйлар, Бо Дзідлі, Сані Бой Уільямса, Чака Бэры.

Крыніцы

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 408.
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 409.
  5. ^ Павел Стасевіч. Моталь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 222.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 406.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі