Майкл Дуглас
Майкл Дуглас | |
| Michael Kirk Douglas | |
| Імя пры нараджэньні | Майкл Керк Дуглас |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 5 верасьня 1944 |
| Месца нараджэньня | Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША |
| Грамадзянства | ЗША |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор і прадусар |
| Навуковая сфэра | кантроль за абарачэньнем зброі[d], акторства[d][1] і кінавытворчасьць[d][1] |
| Месца працы | |
| Гады дзейнасьці | 1966 — |
| Бацька | Керк Дуглас |
| Маці | Даяна Дуглас[d] |
| Дзеці | Кэмэран Дуглас, Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID nm0000140 |
Майкл Керк Ду́глас (па-ангельску: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасьня 1944, Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі кінаактор і прадусар беларускага паходжаньня[2].
Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын актора Керка Дугласа й бэрмудзкае акторкі Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мэлвіла Дыла (генэральны пракурор Бэрмудзкіх абтокаў і афіцэр Бэрмудзкае Народнае Артылерыі) і Рут Рапальі Нэйльсан. Скончыў прэстыжную Іґлбрукскую Школу ў Дырфілдзе, Масачусэтс, і Чоэт Розмэры Гол у Ўолінґфордзе, Канэктыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі Ўнівэрсытэт у Санта-Барбары.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым ягоным посьпехам стаў сэрыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976. У 1975 ён як прадусар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт па-над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, што скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зьняўся ў фільме «Раман з камнем».
Сусьветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсьць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Ґордана Ґека ў фільме «Ўол-Стрыт». Аднак найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зьняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глёбус на Міжнародным Кінафэсьце ў Карлавых Варах.
Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасьля якога Дуглас тры гады не зьяўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных актораў ЗША.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Дайэндрай Люкер. 13 сьнежня 1978 году ў іх нарадзіўся сын Кэмэран. У 2000 Майкл і Дайэндра разьвяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай акторкай Кэтрын Зэтай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дыляна Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зэту (нарадзілася 20 красавіка 2003).
Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраеньня. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супроць біялягічнае, хімічнае й ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас зьяўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнае Партыі.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Фільм | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 1966 | Адкінь гіганцкі цень | кіроўца джыпу | |
| 1969 | Дзе Джэк? | ||
| Вітаю, герой! | Карл Дыксан | ||
| 1970 | Эдам а шостай раніцы | Эдама Ґэйнса | |
| 1971 | Калі тэлефануе Майкл | ||
| Бэлька | Джэры | ||
| 1972 | Напалеон і Саманта | Дэні | |
| 1972—1976 | Вуліцы Сан-Францыска (тэлесэрыял) | інспэктар Стыў Келер | |
| 1975 | Палёт над гняздом зязюлі | прадусар, «Оскар» за найлепшы фільм | |
| 1978 | Кома | доктар Марк Бэлоўз | |
| 1979 | Кітайскі сындром | Рычард Адамс | (таксама й прадусар) |
| Бег | Майкла Андропаліса | ||
| 1980 | Цяпер мая чарга | Бэн Льюін | |
| 1983 | Зорная палата | вярхоўны судзьдзя Стывэн Гардын | |
| 1984 | Раман з камнем | Джэк Колтан | (таксама й прадусар) |
| 1985 | Жамчужына Нілу | Джэк Колтан | (таксама й прадусар) |
| Кардэбалет (па-ангельску: A Chorus Line) | Зак | ||
| 1987 | Ракавая жарсьць | Дэна Ґалаґер | |
| Ўол-стрыт | Ґордан Ґека | «Оскар» за найлепшую галоўную мужчынскую ролю | |
| 1989 | Чорны дождж | Нік Конклін | |
| Вайна Роўзаў | Олівэр Роўз | ||
| 1992 | Олівэр Стоўн (па-ангельску: Oliver Stone: Inside Out) | у ролі самога сябе | (дакумэнтальны) |
| Сьвятло ў цемры | Эд Лілэнд | ||
| Асноўны інстынкт | Нік Карэн | ||
| 1993 | Зь мяне хопіць (па-ангельску: Falling Down) | Ўільям Фостэр | |
| 1994 | Выкрыцьцё | Том Сэндэрс | |
| 1995 | Амэрыканскі прэзыдэнт | прэзыдэнт Эндру Шэфэрд | |
| 1996 | Прывід і цемра | Чарльз Рэмінґтан (таксама й выканаўчы прадусар) | |
| 1997 | Гульня | Нікаляс ван Ортан | |
| 1998 | Ідэальнае забойства | Стывэн Тэйлар | |
| 1999 | Ведай Бруса (па-ангельску: Get Bruce) | у ролі самога сябе | (дакумэнтальны) |
| Аднойчы ў верасьні | у ролі апавядальніка | (дакумэнтальны) | |
| 2000 | Вундэркінды | прафэсар Ґрэйды Трып | |
| Трафік | Робэрт Ўэйкфільд | ||
| 2001 | Адна ноч у МакКула | сп. Бурмайстр | (таксама й прадусар) |
| У пошуках міру | у ролі апавядальніка | (дакумэнтальны) | |
| Не кажы ні слова | Нэтан Конрад | ||
| 2003 | Прамы загад | у ролі апавядальніка | (дакумэнтальны) |
| У сям’і ўсё можа здарыцца | Алекс Ґромбэрґ | ||
| Сваякі | Стыў Тобіяс | ||
| 2004 | Скажы ім, хто ты | у ролі апавядальніка | (дакумэнтальны) |
| Цудоўная краіна | у ролі апавядальніка | (дакумэнтальны — на аснове матэрыялу зь фільма «Ўол-Стрыт») | |
| 2006 | Вартаўнік | Піт Ґарысан | (таксама й прадусар) |
| Я, ты й Дзюпры | сп. Томпсан | ||
| Паездка з гары Морґан | Лайман Фэльт | ||
| 2007 | Кароль Каліфорніі | Чарлі (таксама супрадусар) | |
| Мэханік | Кевін Бішап | ||
| 2009 | Прывіды былых сябровак | дзядзька Ўэйн | |
| Па той бок разумнага сумневу | Mark Hunter | ||
| Адзінокі мужчына | Бэн | ||
| 2010 | Ўол-стрыт 2: грошы ніколі ня спяць | Ґордан Ґека | |
| 2012 | Haywire | Alex Coblenz | |
| 2013 | Behind the Candelabra | Wladziu Valentino Liberace | тф. |
| Last Vegas | Billy | ||
| 2014 | Rollover | рыхтуецца | |
| We Have Always Lived in the Castle | рыхтуецца | ||
| The Reach | Madec | рыхтуецца | |
| And So It Goes | рыхтуецца | ||
| ? | Racing the Monsoon (па-ангельску: Асядлаўшы мусон) | анансаваны ў 2006 годзе |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў». Хартыя’97. Праверана 17 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Майкл Дуглас (анг.) на сайце IMDb
- Службоўцы ААН
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле альбо тэлефільме
- Акторы ЗША
- Кінарэжысэры ЗША
- Дугласы