Брус Ўіліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вальтэр Брус Ўіліс
Bruce Willis by Gage Skidmore.jpg
Імя пры нараджэньні Вальтэр Брус Ўіліс
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1955 (63 гады)
Месца нараджэньня Ідар-Абэрштайн, Заходняя Нямеччына
Прафэсія актор, пісьменьнік, сьпявак
Кар’ера 1980 — цяперашні час
Узнагароды камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры, Primetime Emmy Award for Outstanding Guest Actor in a Comedy Series, Primetime Emmy Award for Outstanding Lead Actor in a Drama Series, Golden Globe Award for Best Actor – Television Series Musical or Comedy
IMDb ID nm0000246

Вальтэр Брус Ўіліс або Брус Ўіліс (нар. 19 сакавіка 1955) — амэрыканскі актор, рэжысэр й пісьменьнік. Сваю дзейнасьць пачаў у тэатрах і на тэлебачаньні ў 1980-ыя гады. Найбольш вядомым посьпехам быў тады сэрыял «Сьвятло месяца» (1985—1989). Але найбольшую вядомасьць у ЗША й у сьвеце атрымала карціна «Не здавайся», дзе ён згуляў ролю Джона Маклайна. Разам з тым Б. Ўіліс згуляў у больш 60-ці карцінах. Шмат зь якіх займелі сусьветны розгалас. Сярод іх Крымінальнае чытво (1994), 12 малпаў (1995), Пяты элемэнт (1997), Армагедон (1998), Шостае пачуцьцё (1999), Незламаны (2000), Горад грахоў (2005), RED (2010) і Нястрыманыя 2 (2012).

Б. Ўіліс быў жанаты на вядомай акторцы Дэмі Мур. Яны маюць тры дачкі, але ў 2000 годзе яны разьвяліся. Іх шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 году Б. Ўіліс ажаніўся з Эмі Гэмінк (мадэлька), зь якою мае 2 дачкі.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Б. Ўіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 году ў Ідар-Абэрштайне, фэдэральная зямля Райнлянд-Пфальц, Заходняя Нямеччына. Яго тата Дэвід Ўіліс быў амэрыканскім ваяром, што служыў у Нямеччыне. Яго матка Марлен была немкаю. У 1957 годзе пасьля звальненьня з войска тата забраў сям’ю ў ЗША, штат Нью-Джэрзі. Маці працавала ў банку, яго тата працаваў рамонтнікам аўтамабіляў. Пад час вучобы ў школе Б. Ўіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных кружках. Пасьля заканчэньня школы Б. Ўіліс пачаў працаваць ахоўнікам або сторажам АЭС у Сэйлеме. У 1980-ыя гады Б. Ўіліс пачынае спрабаваць іграць у тэатрах. Ён здымаецца ў некаторых карцінах. Адна зь іх прыносіць яму вядомасьць — «Сьвятло месяца» (1985—1989).


Пачатак кар’еры ў карцінах (1980-ыя гады)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Б. Ўіліс атрымаў узнагароду Эмі ў 1987 за добрую ролю ў карціне «Сьвятло месяца»

Б. Ўіліс пакінуў Нью-Ёрк і ад’ехаў у Каліфорнію, дзе іграў у некаторых тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога пляну ў кароткай дзеі ў карціне Паліцыя Маямі. У 1985 годзе кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але найбольшы посьпех Б. Ўілісу прынёс сэрыял аб дэтэктыўнай службе Сьвятло месяца. Затым Б. Ўіліс здымаўся ў карцінах Блэйк Эдўардз 1987, Сьляпая сустрэча, з Кім Бэсынджэр. Найбольш вядомым для Б. Ўіліса стала карціна Не здавайся (1988), дзе згуляў Джона Маклайна. Затым меў ролі ў карцінах, якія ўжо ня мелі такога посьпеху, як Не здавайся. У канцы 1980-ых гадоў Б. Ўіліс запісаў зборнік песень.

1990-ыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-ыя гады ў Б. Ўіліса спрабаваў здымацца ў працягах найбольш пасьпяховай карціны Не здавайся. Ён зьняўся ў карцінах Не здавайся 2 (1990) і Не здавайся. Помста (1995). Гэта прынесла посьпех Б. Ўілісу. У пачатку 1990-ых гадоў Б. Ўіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасьць і добры даход. У 1994 годзе ён зьняўся ў кароткай ролі ў карціне Крымінальнае чытво. У 1996 годзе граў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зьняўся Б. Ўіліс у розных карцінах, але большасьць было няўдалымі. Толькі адну зь іх Армагедон (1998) можна назваць посьпехам.

2000-ыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Б. Ўіліс атрымаў узнагароду Чалавек году ў 2002

У 2000, Б. Ўіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю таты ў камэдыі. У гэтым жа годзе Б. Ўіліс граў у карціне «Дзевяць крокаў», дзе граў ролю Тульпана-забойцы. Штогод здымаўся. У 2007 годзе зьняўся ў працягу Не здавайся пад назваю Жыві вольным, не здавайся. Разам з тым ён удзельнічаў у розных карцінах, дзе гуляў з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сыльвэстрам Сталонэ і г. д.

Сябры, сям’я й дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1987 года Б. Ўіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 году ён жаніўся зь ёю. Яна радзіла яму тры дачкі: Рамэр Ўіліс (нар. 16 жніўня 1988), Скаўт Лару Ўіліс (нар. 20 ліпеня 1991), Талула Бэл Ўіліс (нар. 3 лютага 1994). Пазьней 18 кастрычніка 2000 году Б. Ўіліс разьвёўся з Дэмі Мур. Потым ён меў сувязь з акторкаю Брук Бэрнз, але ў 2004 годзе яны расталіся. 21 сакавіка 2009 году ажаніўся з Эмай Гэмінк. Яна нарадзіла дзьве дачкі: Мэйбэл Рэй Ўіліс (нар. 1 красавіка 2012), Эвэлін Пэн Ўіліс (нар. 5 траўня 2014).